Леапольд III (герцаг Аўстрыі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леапольд III (герцаг Аўстрыі)
Leopold III of Austria.jpg
 
Дзейнасць: суверэн
Нараджэнне: 1 лістапада 1351
Смерць: 9 ліпеня 1386 (34 гады)
Пахаванне:
Бацька: Альбрэхт II
Маці: Ягана Пфірт[d]
Жонка: Вірыдзіс Вісконці[d]
Дзеці: Вільгельм[d], Леапольд IV[d], Эрнст Жалезны і Фрыдрых IV

Леапольд III (ням.: Leopold III.; 1 лістапада 1351, Вена — 9 ліпеня 1386, Земпах) — герцаг Аўстрыі з 1365 года, з дынастыі Габсбургаў, заснавальнік Леапальдзінскай лініі габсбургскага дому.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Леапольд III быў малодшым сынам аўстрыйскага герцага Альбрэхта II і Яганы Пфірт, дачкі Ульрыха III, графа Пфірта. У 1365 годзе, пасля смерці старэйшага брата Рудольфа IV, Леапольд разам са сваім братам Альбрэхтам III атрымалі ў спадчыну прастол Аўстрыі.

Спачатку браты кіравалі сумесна, прычым Леапольд III адказваў за кіраванне Ціролем, але ў 1379 годзе паміж імі быў заключаны Нойбергскі дагавор, які падзяліў уладанні Габсбургаў. Альбрэхту III дасталася ўласна герцагства Аўстрыя, а Леапольду III былі перададзены Штырыя, Карынтыя, Ціроль, Істрыя, Крайна і Пярэдняя Аўстрыя. Гэтым было пакладзена падзел Аўстрыйскай манархіі паміж Альберцінскай і Леапальдзінскай лініямі.

У сваіх уладаннях Леапольд III праводзіў жорсткую ўнутраную і агрэсіўную знешнюю палітыку. Ужо ў 1368 годзе яму ўдалося далучыць Фрайбург — буйны горад і важную крэпасць на беразе Рэйна ў паўднёва-заходняй Германіі. У 1375 годзе Леапольд III стаў кіраўніком Фельдкірха ў Форарльбергу. У 1381 годзе было далучана буйное княства Гогенберг у цэнтральнай Швабіі пасля згасання там дынастыі Гогенцолернаў. Затым пад кіраванне Леапольда III перайшлі швабскія лены караля Венцэля IV. Герцаг умяшаўся ў барацьбу Трыеста з Венецыянскай рэспублікай і абяцаннем абароны і шырокіх свабод і прывілеяў забяспечыў пераход Трыеста ў 1382 годзе пад уладу Габсбургаў. У выніку ў склад Аўстрыі ўвайшоў важны гандлёвы порт на Адрыятыцы.

Леапольд III таксама імкнуўся вярнуць пад кантроль Габсбургаў швейцарскія кантоны, якія яшчэ ў пачатку XIV стагоддзя зрынулі ўладу Аўстрыі. Аднак яго паход у Швейцарыю ў 1386 годзе скончыўся поўным правалам: у бітве пры Земпаху швейцарскія апалчэнцы нанеслі поўнае паражэнне рэгулярнай рыцарскай арміі Леапольда III, а сам герцаг быў забіты.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Вільгельм (1370—1406), герцаг Аўстрыі
Леапольд IV (1371—1411), герцаг Аўстрыі
Эрнст (1377—1424), герцаг Аўстрыі
Фрыдрых IV (1382—1439), герцаг Аўстрыі
Катарына (нар. 1385), абатыса манастыра Санта-Клара ў Вене

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


 Папярэднік 
Рудольф IV
  герцаг Аўстрыі 
13651379
Суправіцель:
Альбрэхт III
Пераемнік
Альбрэхт III
  герцаг Штырыі, Карынтыі,
граф Ціроля і Пярэдняй Аўстрыі
13651386
Суправіцель:
Альбрэхт III (да 1379)
Пераемнік
Вільгельм