Перайсці да зместу

Леа Бакеланд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леа Бакеланд
нідэрл.: Leo Henricus Arthur Baekeland
Род дзейнасці хімік, вынаходнік
Дата нараджэння 14 лістапада 1863(1863-11-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1944(1944-02-23)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Céline Swarts[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леа Хендрык Бакеланд (англ.: Leo Hendrik Baekeland; 14 лістапада 1863-23 лютага 1944) — амерыканскі хімік і вынаходнік.

Нарадзіўся ў Генце (Бельгія). Пасля заканчэння ў 1884 годзе Генцкага ўніверсітэта працаваў лабарантам, выкладчыкам хіміі. У 1889 годзе пераехаў у ЗША, працаваў на фірме па вытворчасці фотаматэрыялаў. У 1893 годзе заснаваў уласную кампанію па вытворчасці вынайдзенай ім фотапаперы «велакс», якую можна было праяўляць пры чырвоным святле. У 1899 годзе прадаў кампанію і правы на вытворчасць сваёй фотапаперы фірме «Істмэн Кодак». Правёў адзін семестр у Вышэйшай тэхнічнай школе ў Шарлотэнбургу (Германія), а па вяртанні ў ЗША заняўся пошукамі заменніка шэлаку — васкаподобнага рэчыва, якое выпрацоўваецца некаторымі трапічнымі насякомымі. Правёўшы рэакцыю кандэнсацыі фармальдэгіду і фенолу, атрымаў палімер, для якога не мог знайсці растваральніка. Гэта навяло яго на думку, што такі практычна нерастваральны і, як высветлілася, не праводны электрычнасці палімер можа быць вельмі каштоўным. У 1909 годзе Бакеланд паведаміў пра атрыманы ім матэрыял, які ён назваў бакелітам. Гэтая фенолфармальдэгідная смала была першым сінтэтычным рэактапластам — пластыкам, не размякчаным пры высокай тэмпературы. Па цэлым шэрагу ўласцівасцяў бакеліт застаецца непераўзыдзеным матэрыялам. Праца Бакеланда стымулявала даследаванні ў галіне арганічнага сінтэзу і стварэнне новых пластмас. За свае вынаходніцтва ён быў узнагароджаны медалямі Дж. Скота (1910), У.Гібса (1913), С.Чэндлера (1914), У.Перкіна (1916). Быў прэзідэнтам Хімічнага і Электрахімічнага таварыстваў, Інстытута інжынераў-хімікаў і Клуба хімікаў.