Перайсці да зместу

Лебедзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лебедзі

Лебедзь-шыпун садзіцца на ваду
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cygnus Bechstein, 1803

Віды
гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174984
NCBI  8867
EOL  20156
FW  83418

Ле́бедзі[1] (лац.: Cygnus) — род вадаплаўных птушак з атраду гусепадобных сямейства качыных.

Знешні выгляд

[правіць | правіць зыходнік]

Пер’е лебедзяў — чыста белага, або шэрага ці чорнага колераў. Ад гусей іх адрознівае больш доўгая шыя, якая дазваляе на большай глыбіні абшукваць дно ў пошуках ежы, а таксама іх памеры — яны з’яўляюцца самымі буйнымі воднымі птушкамі.

Размах крылаў дасягае двух метраў, а маса можа перавышаць 15 кг. Лапы даволі кароткія, з-за чаго на зямлі яны выглядаюць даволі няўклюднымі. Затое лятальная мускулатура вельмі развітая і дазваляе пераадольваць тысячы кіламетраў пры штогадовых пералётах у вырай і назад.

Птушанятамі апекуюцца абое бацькоў цягам году пасля нараджэння. Манагамныя. Лебядзіная пара трымаецца разам да канца жыцця. Калі адзін з іх памірае, то другі больш не шукае сабе пару.

Cygnus olor

Існуе сем відаў (на тэрыторыі Беларусі 3: лебедзь-шыпун, лебедзь-клікун, лебедзь малы):

Часам за лебедзя прымаюць каскаробу[en], аднак гэтая птушка адносіцца да роду Coscoroba і, хоць па сваіх памерах большая за гуся, усё ж бліжэй да качак, чым да лебедзяў[2].

Зноскі

  1. Напісанне Лебедзі ў адпаведнасці з: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 175. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  2. Ігар Акімушкін. Сляды нябачаных звяроў Архівавана 15 кастрычніка 2007. (руск.)