Перайсці да зместу

Лебяда мнагалістая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лебяда мнагалістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chenopodium foliosum Asch.

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  509573
NCBI  240048
GRIN  t:10187
IPNI  164548-1
TPL  ???

Лебяда мнагалістая[4] або лебяда шматлістая (Chenopodium foliosum) — від травяністых раслін сямейства Лебядовыя (Chenopodiaceae), распаўсюджаны ў Еўразіі і Алжыры.

Аднагадовая расліна 15-60 см вышынёй. Верхняе лісце доўгачарашковае, з ніжнімі зубцамі, накіраванымі ўніз; сярэдняе лісце сярэднечарашковае, з ніжнімі зубцамі, накіраванымі пераважна ў бакі; верхняе лісце вузкае, кароткачарашковае, з ніжнімі зубцамі, у асноўным накіраванымі ўверх. Суквецце коласападобнае, перапыненае, аблісцвенае[5].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Від распаўсюджаны ў паўднёвай Еўропе (і натуралізаваны ў іншых частках), Цэнтральнай і Паўднёва-Заходняй Азіі, у Алжыры; натуралізаваны ў Альберце (Канада) і ЗША[6][7][8][9].

Ва Украіне расце на вапняковых і камяністых агаленнях, пясках, пустазельных месцах — на ўсёй тэрыторыі. Харчовая, фарбавальная расліна[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наук. думка, 1987. — С. 86. (руск.) (укр.)
  6. Flora of North America. Праверана 30.09.2018. (англ.)
  7. Euro+Med Plantbase. Праверана 30.09.2018. (англ.)
  8. Flora of China. Праверана 30.09.2018. (англ.)
  9. GRIN. Праверана 30.09.2018. (англ.)