Левелін Фрэдэрык Уільям Джуіт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Левелін Фрэдэрык Уільям Джуіт
Llewellyn Frederick William Jewitt
Фатаграфія
Дата нараджэння:

24 лістапада 1816(1816-11-24)[1]

Месца нараджэння:

Ротэрхэм[d], Rotherham[d], Паўднёвы Ёркшыр[d], Ёркшыр і Хамбер[d], Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі

Дата смерці:

5 чэрвеня 1886(1886-06-05)[1] (69 гадоў)

Месца смерці:

Дафілд[d], Amber Valley[d], Дэрбішыр[d], Графства Дэрбішыр, Усходні Мідленд[d], Вялікабрытанія

Бацька:

Arthur Jewitt[d]

Род дзейнасці:

антраполаг, археолаг

Жанр:

ілюстратар, гравёр, прыродазнавец

Левелін Фрэдэрык Уільям Джуіт (англ.: Llewellyn Jewitt; 24 лістапада 1816 — 5 чэрвеня 1886) — выбітны ілюстратар, гравёр, прыродазнавец і аўтар фундаментальнай працы «Гісторыя керамікі Вялікабрытаніі» (англ.: The Ceramic Art of Great Britain; 1878).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Левелін Джуіт нарадзіўся ў Кімбэрворце, Ротэрхэм, і быў апошнім, сямнаццатым дзіцём тапографа і школьнага настаўніка Артура Джуіта і яго жонкі Марты. Адукацыя Левеліна, збольшага з-за яго бацькі, які быў настаўнікам Кімбервортскай дабрачыннай школы, пачалася ў Дафілдзе, графства Дэрбішыр.

У калядны дзень у 1838 годзе ажаніўся на Элізабэт Сейдж, дачкой Ісаака Сейджа з Дэрбі, але быў вымушаны тэрмінова вярнуцца ў Лондан, каб не затрымліваць сваю працу.

З 1839 па 1845 гады быў найманы гравёрам Фрэдэрыкам Уільямам Фейрхолтам для ілюстравання казак Чарлза Найта. У 1845 годзе працаваў у Букінгемскім палацы, замалёўваючы яго пакоі для рыхтуючайся кнігі «London Interiors».

Паміж 1849 і 1853 гадамі быў галоўным бібліятэкарам Плімутскай публічнай бібліятэкі, пасля працы ў якой вярнуўся ў Дэрбішыр да рэдакцыі часопіса «Derby Telegraph». У 1857 годзе Левелін Джуіт стаў сакратаром Музея і мастацкай галерэі Дэрбі і Супольнасці натуральных навук, памяшканні якога былі адкрыты для шырокай грамадскасці па раніцах субот. У 1858 годзе Філасофскае таварыства Дэрбі злілося з музейным грамадствам і яны перанеслі сваю штаб-кватэру ў Вардвік[2]. Джуіт заснаваў часопіс па антыкварыяту «The Reliquary», рэдактарам якога ён быў да сваёй смерці ў 1886 годзе. Памёр у Дафілдзе.

Джуіт належаў да Брытанскай археалагічнай асацыяцыі і ў 1878 годзе спрыяў стварэнню Археалагічнага таварытства Дэрбішыра[3]. Быў членам Таварыства антыкварыяту, пісаў артыкулы на тэмы англіскай антычнасці і тапаграфіі і адрэдагаваў даведнік «Black's Guide to Derbyshire» (1872)[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]