Перайсці да зместу

Леві Эшколь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леві Эшколь
іўр.: לוי אשכול
3-і прэм’ер-міністр Ізраіля
26 чэрвеня 1963 — 26 лютага 1969
Папярэднік Давід Бен-Гурыён
Пераемнік Ігаль Алон
міністр сельскай гаспадаркі Ізраіля[d]
8 кастрычніка 1951 — 25 чэрвеня 1952
міністр абароны Ізраіля[d]
26 чэрвеня 1963 — 5 чэрвеня 1967
дэпутат кнэсета[d]
20 жніўня 1951 — 15 жніўня 1955
дэпутат кнэсета[d]
15 жніўня 1955 — 30 лістапада 1959
дэпутат кнэсета[d]
30 лістапада 1959 — 4 верасня 1961
дэпутат кнэсета[d]
4 верасня 1961 — 22 лістапада 1965
дэпутат кнэсета[d]
22 лістапада 1965 — 23 студзеня 1968
дэпутат кнэсета[d]
23 студзеня 1968 — 28 студзеня 1969
дэпутат кнэсета[d]
28 студзеня 1969 — 26 лютага 1969
Пераемнік Ari Ankorion[d]

Нараджэнне 25 кастрычніка 1895(1895-10-25)[1][2][…]
Смерць 26 лютага 1969(1969-02-26)[2][3][…] (73 гады)
Месца пахавання
Жонка Miriam Eshkol[d] і Elisheva Kaplan[d]
Дзеці Noa Eshkol[d], Ofra Nevo-Eshkol[d] і Tama Shochat[d]
Грамадзянства
Веравызнанне іўдаізм
Партыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леві́ Эшко́ль (іўр.: לֵוִי אֶשְׁכּוֹל; пры нараджэнні Лейві-Іцха́к Школьнік; 25 кастрычніка 1895, Араціў — 26 лютага 1969, Іерусалім, Ізраіль) — ізраільскі дзяржаўны дзеяч, трэці прэм’ер-міністр Ізраіля (1963—1969).

У дзяцінстве наведваў хедэр. У 1911 годзе быў прыняты ў яўрэйскую гімназію ў Вільню.

Ва ўзросце 18 гадоў іміграваў у Палесціну. У 1920 годзе стаў адным з заснавальнікаў Гістадрута і заснавальнікам Хаганы, быў членам яе першага нацыянальнага вышэйшага камандавання (1920—1921).

У 1933—1934 гадах ад імя Сусветнай сіянісцкай арганізацыі і «Гехалуца» працаваў у Берліне.

З 1930 года лабіраваў стварэнне нацыянальнай воднай кампаніі, прадстаўляючы бюджэтныя планы перад Сусветнай сіянісцкай арганізацыяй у 1933 і 1935 гадах.

З 1940 па 1948 год зноў уваходзіў у склад вышэйшага камандавання Хаганы і адказваў за фінансы арганізацыі, займаўся набыццём зброі падчас араба-ізраільскай вайны 1948 года.

У Другую сусветную вайну выступаў за прыём яўрэяў на брытанскую ваенную службу.

Зноскі

  1. ↑ חה"כ לוי אשכול (שקולניק) — Кнесет.
  2. 1 2 Levi Eshkol // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ↑ Levi Eschkol // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.