Лейзер Пінес
| Лейзер Пінес | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1886 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 снежня 1984 (98 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Мова твораў | ідыш |
| Грамадская дзейнасць | |
| Партыя | |
Лейзер Пінес (10 кастрычніка 1886, Шклоў, Магілёўская губерня — 30 снежня 1984, Тэль-Авіў) — яўрэйскі пісьменнік, рэдактар, настаўнік, дзеяч рабочага руху.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Шклове, вучыўся ў Мірскім ешыбоце, экстэрнам атрымаў гімназічны атэстат. Атрымаў званне настаўніка (1908). Вучыўся ў варшаўскім настаўніцкім інстытуце (1919—1921). Пашыраў у яўрэйскай школе свецкую навуку. Прымаў удзел у рабочым руху — з 1902 года. Член партый: Бунда, рабочай партыі сіяністаў-тэрытарыялістаў (?)[праясніць], аб’яднанай партыі сацыялістаў. У 1921 па заданні эміграцыйнага таварыства разам з Номбергам наведаў Аргенціну, вёў перамовы з аргенцінскім урадам наконт надзялення зямлёй яўрэяў з Украіны, якія пацярпелі ад грамадзянскай вайны.
У пачатку нямецкай акупацыі ўцёк у Вільню і дзякуючы віцэ-консулу Сугіхара выехаў праз Маскву ў Японію. Потым у Шанхай. У 1942—1948 — Лондан, з 1948 жыў у Ізраілі.
Дэбютаваў у рускім друку, затым пісаў апавяданні на іўрыце, а з 1905 года — артыкулы на ідышы. Друкаваўся ў газетах Варшавы, Чэнстаховы, Буэнас-Айрэса і інш. (Гашахар, Бэн шахар, Дэр вег, Ундзэр вег, Ундзэр штыме, Арбетэр цайтунг). — Рэдагаваў часопіс «Фолклор» у Лондане, з 1952 літаратурны часопіс «Дзі голдэнэ кайт» у Ізраілі (разам з Суцкеверам). Памёр у Тэль-Авіве.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- LEYZER (ELIEZER) PINES(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 10 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Шклове
- Памерлі 30 снежня
- Памерлі ў 1984 годзе
- Памерлі ў Тэль-Авіве
- Члены Бунда
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі Ізраіля
- Пісьменнікі Расійскай імперыі
- Ідышамоўныя пісьменнікі
- Іўрытамоўныя пісьменнікі
- Педагогі Беларусі