Лейтэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лейтэ
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Характарыстыкі
Плошча7 214 км²
Найвышэйшы пункт1 349 м
Насельніцтва
  • 1 950 000 чал.
Размяшчэнне
10°57′ пн. ш. 124°50′ у. д.HGЯO
АрхіпелагФіліпінскі архіпелаг
Краіна
Лейтэ (Філіпіны)
Лейтэ
Лейтэ
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Ле́йтэ[1] (англ.: Leyte) — востраў у Філіпінскім архіпелагу.

Знаходзіцца ў напрамку на поўнач ад вострава Мінданаа і на паўднёвы ўсход ад вострава Самар, з якім злучаецца пабудаваным у 1973 годзе мостам даўжынёй 2162 м[2]. З усходняга напрамку абмываецца водамі заліва Лейтэ.

Плошча вострава складае 7214[2] км². Даўжыня ў напрамку з поўначы на поўдзень 183 км. Рэльеф пераважна нізкагорны, з патухлымі вулканамі. Вышыні да 1349[2] м (гара Лобі[1]). Востраў складзены пераважна з пясчанікаў, сланцаў і вапнякоў, ва ўсходняй чыстцы — алювіяльныя адклады. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Расліннасць вострава — вечназялёныя і лістападныя лясы.

Галоўны горад і порт — Таклобан[1]. Нацыянальныя паркі Махгнао-Волькана і Куапніт-Балінсасаяо[1]. Насельніцтва вострава займаецца вырошчваннем какосавай пальмы, цукровага трыснягу, кукурузы,.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999.
  2. 2,0 2,1 2,2 Leyte(англ.)  // Encyclopaedia Britannica

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]