Лейцы
Выгляд
Ле́йцы (адз. ляйчы́на і лейчына́) — частка вупражы, прызначаная для кіравання цяглавай жывёлай. Рэгіянальная назва — вожкі[1]. На верхавых конях для гэтага выкарыстоўваюцца повады.
Паводле спосабу вырабу бываюць вітыя (вяровачныя), плеценыя і суцэльныя, а паводле матэрыялу — пяньковыя, ільняныя, лыкавыя, скураныя і камбінаваныя (у апошніх канцы скураныя, а асноўная частка — з вяроўкі)[1].
Даўжыня лейцаў залежала ад сістэмы запрэжкі і тыпаў экіпажаў (запрэжка аднаконная, шматконная, у рад, цугам і інш.). У рабочым стане лейцы мацуюць канцамі (звычайна карабінамі) да аброці[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Лейцы // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лейцы // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх