Леліян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ульпій Карнелій Леліян
Ulpius Cornelius Laelianus
Ульпій Карнелій Леліян
Аўрэус Леліяна
Рымскі імператар (узурпатар)
люты/сакавік 269 — красавік/май 269
Папярэднік: Марк Касіяній Лаціній Постум
Пераемнік: Марк Касіяній Лаціній Постум
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: невядома
Смерць: красавік/май 269
Майнц

Леліян (Ульпій Карнелій Леліян, лац.: Ulpius Cornelius Laelianus) — рымскі імператар-узурпатар. У большасці крыніц імя Леліяна прыводзіцца няслушна, а яго поўнае імя сустракаецца толькі на легендзе адной з першых адчаканеных ім манет. Леліян паўстаў у кіраванне Постума — першага імператара Гальскай імперыі.

Пра біяграфію Леліяна амаль нічога невядома. Ёсць версія, што ён быў або легатам XXII Першанароджанага легіёна, або намеснікам Верхняй Германіі. На апошняе ўказвае тое, што сталіцай паўстання была Магантыяка — сталіца Верхняй Германіі. У крыніцах не ўказваецца дакладная дата пачатку і канца ўзурпацыі, але, хутчэй за ўсё, Леліян паўстаў супраць Постума ў лютым ці сакавіку 269 года. Зыходзячы з колькасці манет з яго імем, паўстанне павінна было доўжыцца максімум два ці тры месяцы, пасля чаго армія Леліяна была разбіта, а сам ён, верагодна, быў забіты пры аблозе Магантыяка войскамі Постума.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Артыкул «Леліян» у інтэрнэт-энцыклапедыі рымскіх імператараў М. Польфера (пераклад)
  • Laelianus — An Online Encyclopedia of Roman Emperors (Michel Polfer) (англ.)