Лена Куўрмаа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лена Куўрмаа
Lenna Kuurmaa
Lenna Kuurmaa 20110716 by Ahsoous (cropped).jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 26 верасня 1985(1985-09-26) (33 гады)
Месца нараджэння
Краіна Эстонія
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкантка, спявачка, актрыса
Інструменты гітара, скрыпка
Жанры рок, поп, поп-панк
lenna.ee
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Лена Куўрмаа (эст.: Lenna Kuurmaa; нарадзілася 26 верасня 1985, Талін, Эстонія) — эстонская музыкантка, спявачка, удзельніца гурта Vanilla Ninja.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ ў дзяцінстве Лена марыла аб тым, каб стаць спявачкай. Першапачаткова яе бацькі ставіліся да гэтага крытычна. Але пакрысе Лена пачала з'яўляцца на сцэне. Яна брала ўдзел у мюзіклах «Кароль і я», «Гукі музыкі». Адным з найвялікшых поспехаў стаў удзел у паўфінале «Fizz Superstar 2002». Лена не выйграла, але менавіта там яе прыкмеціў рэжысёр Свен Лыхмус (эст.: Sven Lõhmus), уладальнік лэйбла TopTen.

Пасля заканчэння школы Лена з яе аднакласіцай Маар'яй Ківі і яшчэ дзвюма дзяўчынкамі — Пірэт Ярвіс і Катрын Сіскай стварылі гурт Vanilla Ninja. Першы дыск Vanilla Ninja быў выдадзены ў 2003 годзе. Гурт быў удзельнікам «Еўравізіі-2005», ён карыстаўся вялікай папулярнасцю ва Еўропе (асабліва ў Эстоніі, Германіі, Швейцарыі).

Пасля канфлікту з чарговым прадзюсарам Дэвідам Брэндасам, Лена разам з іншымі ўдзельніцамі пачала сама складаць лірыку і музыку для сваіх песняў. У дадзены момант гурт Vanilla Ninja складаецца з Лены Куурмаа, Пірэт Ярвіс і Катрын Сіскі. Лена з'яўляецца вядучай спявачкай, піша песні. Яна грае на гітары і скрыпцы.

У кастрычніку 2007 года Лена знялася ў эстонскім фільме «Kuhu põgenevad hinged» («Куды бягуць душы») пра жыццё падлеткаў. Таксама яна з'яўляецца актрысай эстонскага серыяла «Kodu keset Linna».

Лена валодае эстонскай, нямецкай і англійскай мовамі. Апроч удзелу ў Vanilla Ninja Лена пяе сола, а таксама выступае з іншымі гуртамі і артыстамі.

На Eesti laul 2010 года Лена ўдзельнічала з песняй «Rapunzel». У фінале конкурсу яна заняла другое месца.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 г. быў выдадзены сінгл «Musta Pori Näkku». У 2010 г. Лена са сваім аднайменным гуртам запісала эстонскамоўны альбом Lenna, што адразу заняў першае месца ў музычных чартах Эстоніі.

Цікавосткі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лена мае лабрадора па мянушцы Ninja
  • Яе дэвіз: «Тыя, хто ведаюць, чаго хочуць — выйграюць». Яна мае татуіроўку з такім тэкстам на назе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]