Лентул Батыят

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гней Карнелій Лентул Батыят[1], (ці, магчыма, Ватыя[2]) — рымскі заснавальнік уласнай гладыятарскай школы ў Капуі (каля вулкана Везувій), на поўдні Італіі. Менавіта з гэтай школы ў 73 годзе да н. э. збег фракійскі раб Спартак і каля 70 з 78 уцёклых з ім яго паслядоўнікаў. Іх уцёкі прывялі да паўстання рабоў, вядомаму як Паўстанне Спартака (73—71 гады да н. э.). Вядома, што Батыят меў вілу непадалёк ад гладыятарскай школы. Пасля яна была разбурана паўсталымі рабамі.

Брытанскі навуковец-літаратар Шэклтан Бейлі адзначаў, што яго імя запісваецца старажытнымі гісторыкамі як «Batiatus», што можа быць скажонай формай ад «Vatia», гэта значыць сапраўдным імем было Vatia. Таксама ён заўважыў, што дадзенае пры нараджэнні імя Servilius Vatia магло быць ператворана рымлянамі ў Cornelii Lentuli, ці ж дадзенае пры нараджэнні імя Cornelius Lentulus у Servilii Vatiae.[2]

Вобраз у кіно[правіць | правіць зыходнік]

Батыята згуляў Пітэр Усцінаў у карціне Стэнлі Кубрыка «Спартак» 1960 года, за якую Усцінаў быў узнагароджаны прэміяй «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога плану.

У тэлеверсіі «Спартак» 2004 года Батыята згуляў Іэн Макныс.

У 2010 годзе ролю Батыята выканаў Джон Ханна ў тэлесерыяле «Спартак: Кроў і пясок» тэлеканала Starz, а таксама ў серыяле «Спартак: Багі арэны» 2011 года.[3]

Зноскі