Ленінапад
Ленінапа́д — стыхійны дэмантаж або знос помнікаў Леніну. Атрымаў такую назву падчас Еўрамайдана ва Украіне.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першы выпадак зносу помніка Леніну ва Украіне зафіксаваны 1 жніўня 1990 года ў Чырванаградзе, Львоўская вобласць. У 1990-ых гадах у Галічыне і Валыні было дэмантавана каля 2000 помнікаў Леніну. На пачатку 2000-ых гадоў было дэмантавана каля 600 помнікаў Леніну, пераважна ў цэнтральных абласцях Украіны. З пачаткам Еўрамайдана ў 2013 годзе актывісты знеслі помнік Леніну на Бесарабскай плошчы ў Кіеве. Пачаўся стыхійны дэмантаж і ва ўсходніх абласцях Украіны. За 2014 год было знесена 552 манумента Леніну.
Ленінапад у Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
Па меркаванні маскоўскага культаролага Зміцера Кудзінава, Беларусь — адзіная краіна на прасторы былога СССР, дзе помнікі Леніну пакуль не зносілі цэнтралізавана[1]. Але знос згаданых помнікаў паступова ўваходзіць у практыку. Напрыклад, 24 лютага 2015 года мінскія будаўнікі знеслі помнік Леніну ў ваенным гарадку Уручча, хоць гэты помнік не перашкаджаў будаўніцтву[2], але праз два месяцы гэты помнік быў ізноў усталяваны каля найбліжэйшай школы[3].
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Хэрсон: знос помніка Леніну ў цэнтры горада
- Від ленінізму до ленінопаду — Павло Подобєд, Український інститут національної пам’яті; Першакрыніца: [1].
- 32 гарады і мястэчкі Беларусі, дзе больш няма помніка Леніну // «Радыё Свабода»