Леніна Мікалаеўна Міронава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леніна Мікалаеўна Міронава
Lenina Mironova.jpg
Дата нараджэння

2 сакавіка 1931(1931-03-02) (87 гадоў)

Месца нараджэння

Харкаў, УССР, СССР

Грамадзянства

Flag of Belarus.svg Беларусь

Род дзейнасці

архітэктар

Навуковая сфера

мастацтвазнаўства, архітэктура, педагогіка

Месца працы

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

Навуковая ступень

кандыдат архітэктуры

Навуковае званне

прафесар

Альма-матар

Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут[d]

Вядомыя вучні

Уладзімір Цэслер, Дзмітрый Сурскі, Сяргей Кірушчанка

Commons-logo.svg Леніна Мікалаеўна Міронава на Вікісховішчы


Леніна Мікалаеўна Міронава (2 сакавіка 1931, Харкаў, Украінская ССР) — беларускі архітэктар, педагог, мастацтвазнаўца, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Кафедра інтэр'еру і абсталявання, Кафедра дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва). Сябра грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз дызайнераў».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ва Украіне. Закончыла архітэктурны факультэт Кіеўскага інжынерна-будаўнічага інстытута з выдатным дыпломам. У 1954 годзе пераехала ў Мінск, дзе паступіла вучыцца ў аспірантуру пры АН БССР па спецыяльнасці «архітэктура». Увосень 1968 года пачала выкладаць свой курс «Каларыстыка» адразу на 4 кафедрах Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута: інтэр'еру і абсталявання, дызайну, ДПМ і мастацкай апрацоўкі тканін. Працавала там да 2009 года, 40 гадоў без перапынку. У канцы ХХ стагоддзя атрымала званне прафесара.

Выдала шэраг падручнікаў:

Вучнямі Леніны Міронавай у розныя гады былі вядомыя беларускія мастакі і дызайнеры: Уладзімір Цэслер, Ганна Балаш, Дзмітрый Сурскі, Сяргей Кірушчанка і іншыя.

Творчыя праекты Леніны Міронавай: стварэнне артыкулаў пра творчасць беларускіх мастакоў сярэдняга і малодшага пакалення, серыі графічных лістоў і тэкстыльных пано на тэму «Прырода і Чалавек»[1]. На асабістам сайце Леніны Міронавай выкладзены яе артыкулы пра творчасць Казіміра Малевіча, Юрыя Тарэева, Канстанціна Міхеева, Рыгора Іванова і іншых творчых асоб. Таксама там надрукаваны яе даследаванні пра ролю колеру ў культуры Старога Кітая[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Ілона Дзяргач Миронова Ленина Николаевна: «Пока дышу – надеюсь…» (руск.)