Ленінгорскі раён
Ленінгорскі раён | |
---|---|
ас.: Ленингоры районгруз. ახალგორის მუნიციპალიტეტი | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Насельніцтва (2002) | 7 703[1] |
Плошча | 1 011 км² |
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
гора Нарванхох, 3247 м |
![]() |
|
Часавы пояс | Маскоўскі час |
Ленінгорскі раён, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Паўднёвай Асеціі. Тэрыторыя 1011 км². Адміністрацыйны цэнтр пасёлак Ленінгор.
Раён размешчаны ва ўсходняй частцы Паўднёвай Асеціі. Рэльеф пераважна горны. Вышэйшая кропка — гара Нарванхох (3247 м). Фізіка-геаграфічна раён падрадзяляецца на две буйных цясніны і адну раўніну.
- Ксанская цясніна на ўсходзе
- Лехурская цясніна на захадзе
- Тырыпонская раўніна на крайнім паўднёвым захадзе раёна.
На паўднёвым захадзе раёна размешчаны самы паўднёвы населены пункт на тэрыторыі Паўднёвай Асеціі — Арчасан. На поўначы раёна, у верхняй частцы Ксанскай цясніны, размешчана Кельскае вулканічнае плато. Тут знаходзіцца шэраг азёр, буйнейшае з якіх Кялістба. На крайнім паўднёвым захадзе раёна прадстаўлены клімат сухіх субтропікаў, для астатняй тэрыторыі характэрная вышынная пояснасць. Буйнейшыя рэкі Ксані і Ляхура маюць мноства прытокаў, бяруць пачатак у гарах раёна і ўпадаюць у Куру на тэрыторыі Грузіі.
Зноскі
- ↑ Перепись охватила только Ксанское ущелье, подконтрольное на тот момент Грузии