Ленінскі Камуністычны саюз моладзі Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ленінскі Камуністычны саюз моладзі Беларусі
Лідар Першы сакратар ЦК ЛКСМБ
Дата заснавання 24 верасня 1920[1]
Дата роспуску 6 снежня 1991
Ідэалогія марксізм-ленінізм
Колькасць членаў

1 516 715 чалавек (на 1 студзеня 1986)[1]

Ордэн ЛенінаОрдэн Чырвонага Сцяга
Камуністычная партыя Беларусі
Беларускія секцыі РКП(б) —
КП(б)ЛіБ — КПБКПЗБ

Гісторыя партыі
Кастрычніцкая рэвалюцыя
Ваенны камунізм
Новая эканамічная палітыка
Ленінскі заклік
Сталінізм
Хрушчоўская адліга
Перыяд застою
Перабудова

Арганізацыя КПБ
Сакратарыят
Бюро ЦК КПБ
Цэнтральны Камітэт
Рэвізійная камісія
Абкам
Гаркам
Райкам
Парткам

Кіраўнікі партыі

Статут
З’езды партыі
Пленумы партыі
Звязда
ЛКСМБ

Ле́нінскі Камуністы́чны саю́з мо́ладзі Белару́сі, або скарочана ЛКСМБ ці Камсамо́л — маладзёжная арганізацыя, камуністычная па мэтах, палітычная па характары, самадзейная па метадах, адзіная цэнтралізаваная арганізацыя, якая аб'ядноўвала моладзь БССР. Камсамол быў актыўным памочнікам і рэзервам Камуністычнай партыі Беларусі[1].

Вышэйшы орган ЛКСМБ — з'езд ЛКСМБ, паміж з'ездамі — Цэнтральны Камітэт ЛКСМБ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 25 па 27 снежня 1918 года ў Смаленску адбыўся з'езд камсамола Заходняй камуны, які абраў абласны камітэт. На пачатак 1919 года былі створаны камсамольскія арганізацыі ў Горках, Гарадке, Клімавічах, Оршы, Полацке і інш[2].

24 верасня 1920 года I Усебеларускі з'езд камсамола арганізацыйна аформіў стварэнне Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі (КСМБ). Рэзалюцыя з'езду падкрэслівала, што КСМБ з'яўляецца непарыўнай часткай Расійскага Камуністычнага Саюза Моладзі (РКСМ).

У чэрвені 1924 года рашэннем VI з'езда РКСМ арганізацыі было прысвоена імя У. І. Леніна — ЛКСМБ — Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі Беларусі.

У розныя гады друкаванымі органамі камсамолы былі газеты «Чырвоная змена», «Знамя юности», часопіс «Маладосць».

Кіраўнікі камсамола Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997.
  2. Ленинский Коммунистический союз молодёжи Белоруссии // Белорусская ССР:Краткая Энциклопедия — Мн. 1979

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ленинский Коммунистический союз молодёжи Белоруссии // Белорусская ССР:Краткая Энциклопедия — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1979. — Т. 1. — С. 347. — 768 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.