Ленінскі раён (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ленінскі раён
Краіна

Flag of Belarus.svg Беларусь

Статус

гарадскі раён

Уваходзіць у

Мінск

Насельніцтва

217 130 чал. (2015)[1]

Плошча

26 км²

Ленінскі раён на карце

Афіцыйны сайт

Ленінскі раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны па абодвух баках ракі Свіслач, ад праспекта Незалежнасці на поўдзень да МКАД і Чыжоўскага вадасховішча. Створаны ў 1951, у сучасных межах з 1977. Плошча: 2,6 тыс. га. Насельніцтва: 215,151 тыс. чалавек.

На тэрыторыі раёна размешчаны Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзевяць міністэрстваў, Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь, Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь, Выканаўчы камітэт СНД.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Забудоўваецца з 1871 у сувязі з будаўніцтвам Маскоўска-Брэсцкай і Лібава-Роменскай чыгунак. У 1895 тут з'яўляецца чыгуналіцейны завод. Раён насяляўся пераважна рабочымі. Урочышча Сярэбраны Лог (пазней, Сярэбраны Млын) служыла месцам адпачынку гараджан.

У 1908 запускаецца другі чыгуналіцейны завод (сёння гэта адзін з карпусоў Мінскага станкабудаўнічага завода). Працуюць чатыры гарбарныя прадпрыемствы. У раёне размяшчаюцца шматлікія прадпрыемствы харчовай прамысловасці.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Стадыён «Дынама» ў Ленінскім раёне Мінска

Сёння ў Ленінскім раёне працуюць 26 прадпрыемстваў, сярод якіх ААТ «Мотавела», РУП «Мінск Крышталь», ААТ «Элема», ААТ «Камунарка», ААТ «Камволь», РУП «Мінскэнерга».

Доля раёна складае 20% агульнагарадскога вырабу прамысловай прадукцыі.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У Ленінскім раёне размяшчаюцца Нацыянальны мастацкі музей, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Канцэртная зала «Мінск», Тэатр юнага гледача, Дом афіцэраў, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, старыя карпусы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Галоўпаштамт, Стадыён «Дынама».

Некаторыя вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 http://myfin.by/wiki/term/naselenie-minska