Перайсці да зместу

Лені Кравіц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лені Кравіц
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні англ.: Leonard Albert Kravitz
Дата нараджэння 26 мая 1964(1964-05-26)[1][2][…] (62 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Бацька Sy Kravitz[d]
Маці Roxie Roker[d]
Жонка Lisa Bonet[d][4]
Дзеці Зоі Кравіц[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі гітарыст, спявак, аўтар песень, музычны прадзюсар, кампазітар, акцёр, музыкант, фатограф
Гады актыўнасці з 1981
Пеўчы голас тэнар
Інструменты гітара[5] і вакал[5]
Жанры рок-музыка[5], соўл[d] і псіхадэлічны рок
Псеўданімы Lenny Kravitz
Лэйблы Virgin Records, EMI Records[d], Roadrunner Records[d], Kobalt Label Services[d], Loud & Proud Records[d] і BMG Rights Management[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
lennykravitz.com (англ.)

Леанард Альберт (Лені) Кравіц (англ.: Leonard Albert «Lenny» Kravitz; нар. 26 мая 1964(1964-05-26)[1][2][…], Нью-Ёрк, Нью-Ёрк[3]) — амерыканскі спявак, аўтар песень, мультыінструменталіст, прадзюсар, аранжыроўшчык і акцёр. Яго «рэтра»-стыль аб’ядноўвае элементы такіх музычных напрамкаў, як рок, соўл, фанк, рэгі, псіхадэлія, фолк і балады.

У дадатак да ролі вакаліста ён, падчас запісу ў студыі, часта сам грае ўсе партыі гітар, басу, клавішных, барабанаў і перкусіі. Чатыры гады запар атрымліваў узнагароду Грэмі ў намінацыі «Найлепшае мужчынскае вакальнае рок-выкананне» — з 1998 па 2002 год. У рэйтынгу «VH1’s 100 Greatest Artists of Hard Rock» ён стаіць на 93-м месцы. Лені Кравіц прадаў прыкладна 20 мільёнаў сваіх запісаў па ўсім свеце. Дачка Лені Зоі Кравіц пайшла па слядах бацькі і апроч здымак у кіно таксама іграе на гітары і спявае.

Студыйныя альбомы

  • Let Love Rule (1989)
  • Mama Said (1991)
  • Are You Gonna Go My Way (1993)
  • Circus (1995)
  • 5 (1998)
  • Lenny (2001)
  • Baptism (2004)
  • It Is Time for a Love Revolution (2008)
  • Black and White America (2011)
  • Strut (2014)
  • Raise Vibration (2018)
  • Blue Electric Light (2024)
  1. 1 2 Lenny Kravitz // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
  2. 1 2 Lenny Kravitz // GeneaStar
  3. 1 2 Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 17 кастрычніка 2026.
  4. ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11919371X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 5 лістапада 2026.
  5. 1 2 3 Montreux Jazz Festival Database Праверана 25 верасня 2020.