Упланд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лен Упланд)
Упланд
Uppland
Герб правінцыі Упланд
Размяшчэнне правінцыі Упланд на карце Швецыі
Правінцыя Упланд на карце Швецыі
Рэгіён Свеаланд
Плошча 12 676 км²
Сімвалы правінцыі
Жывёла Арлан-белахвосты

Упланд (шведск.: Uppland, літаральна «верхняя зямля») — гістарычная правінцыя на ўсходнім узбярэжжы Швецыі, непасрэдна на поўнач ад Стакгольма. Мяжуе з Сёдэрманландам, Вестманландам і Гестрыкландам, а таксама з возерам Меларэн і з Балтыйскім морам. На незаселеным востраве Меркет, які уваходзіць у склад Упланда, праходзіць мяжа з тэрыторыяй Аландскіх астравоў — аўтаномнай правінцыі ў складзе Фінляндыі. У наш час большая частка былога Упланда ўваходзіць у склад лена Упсала, некаторыя часткі — у склад ленаў Стакгольм, Вестманланд, Еўлеборг і Сёдэрманланд.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]