Леон Нейл Купер
Леон Нейл Купер | |
---|---|
Leon Neil Cooper | |
![]() | |
Дата нараджэння | 28 лютага 1930[1][2][…] (93 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэарэтычная фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | дактары філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Роберт Сербер[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Леон Нейл Купер (англ.: Leon Neil Cooper; нар. 28 лютага 1930 года, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1972), сумесна з Джонам Бардзінам і Джонам Шрыферам «за стварэнне тэорыі звышправоднасці, звычайна званай БКШ-тэорыяй». Імем Купера названы электронныя пары Купера. У 2006 годзе з’яўляецца прафесарам Універсітэта Браўна.
Скончыў навуковую школу Бронкса ў 1947 годзе. Пасля гэтага вучыўся ў Калумбійскім універсітэце, дзе атрымаў ступені бакалаўра, магістра і, у 1954 годзе, доктара. Затым Купер працуе ў Інстытуце перспектыўных даследаванняў, выкладае ў Ілінойскім універсітэце ва Урбане-Шампейн, а таксама ва Універсітэце штата Агая. У 1958 годзе пераходзіць ва Універсітэт Браўна. З’яўляецца членам Амерыканскага фізічнага таварыства, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, членам Натуральнай акадэміі навук, Амерыканскага філасофскага таварыства, удзельнічае ў даследчай праграме па нейронавай навуцы.
З 1959 па 1966 год быў лаўрэатам гранта фонду Гугенхейма. Праводзіў даследаванні ў розных інстытутах, уключаючы Інстытут перспектыўных даследаванняў і ЦЕРН. Яго прафесура ва ўніверсітэце Браўна спансуецца фондам Томаса Уотсана. Купер з’яўляецца таксама дырэктарам інстытута па мазгавым і нейронавых сістэмах. Аўтар нестандартнага падручніка па фізіцы, першапачаткова выпушчанага пад назвай «Уводзіны ў сутнасць і структуру фізікі», і да гэтага часу выпускаецца ў крыху скарочанай форме пад назвай «Фізіка: Структура і значэнне».
Зноскі
- ↑ Купер Леон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Leon N. Cooper // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Купер Леон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ NNDB — 2002.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Дзейнасць Купера ва ўніверсітэце Браўна (англ.)
- Адзнака прафесара Купера Крытычным аглядам(недаступная спасылка) (англ.)
- Нарадзіліся 28 лютага
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Дактары філасофіі
- Выкладчыкі ўніверсітэта штата Агая