Леон Панета
| Леон Панета | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Leon Edward Panetta | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Барак Абама | ||||||
| Папярэднік | Роберт Гейтс | ||||||
| Пераемнік | Чак Хэйгел | ||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Барак Абама | ||||||
| Папярэднік | Майкл Хайдэн | ||||||
| Пераемнік | Дэвід Петрэус | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
28 чэрвеня 1938[1][2] (87 гадоў) |
||||||
| Імя пры нараджэнні | англ.: Leon Edward Panetta | ||||||
| Дзеці | Джымі Панета[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Рымска-каталіцкая царква | ||||||
| Партыя | Дэмакратычная партыя | ||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Ваенная служба | |||||||
| Гады службы | 1963—1965 | ||||||
| Прыналежнасць |
|
||||||
| Род войскаў | Армія ЗША | ||||||
| Званне | Першы лейтэнант | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Леон Эдвард Панета (англ.: Leon Edward Panetta; нар. 28 чэрвеня 1938, Мантэрэй, ЗША) — амерыканскі палітык, юрыст, прафесар, міністр абароны ЗША з 1 ліпеня 2011 года, дырэктар ЦРУ з 13 лютага 2009 года па 30 чэрвеня 2011 года. Былы кіраўнік адміністрацыі Белага Дома пры прэзідэнце Клінтане.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Узначальваў уласны Інстытут грамадскай палітыкі Леона і Сільвіі Панета. У 1976—1993 гадах быў членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. У 1970—1971 гадах працаваў памочнікам мэра Нью-Ёрка, а ў 1969—1970 гадах быў кіраўніком упраўлення па абароне грамадзянскіх правоў пры міністэрстве аховы здароўя, асветы і сацыяльнага забеспячэння ЗША.
28 красавіка 2011 года прэзідэнт Абама абвясціў аб вылучэнні кандыдатуры Панеты на пасаду міністра абароны ЗША, бо міністр абароны Роберт Гейтс сыходзіць у адстаўку. Дэвід Петрэус зойме пасаду дырэктара Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення, у выпадку зацвярджэння. У якасці дырэктара ЦРУ Панета кіраваў аперацыяй, якая прывяла да смерці Усамы бін Ладэна.
21 чэрвеня 2011 Сенат ЗША аднагалосна зацвердзіў Панету ў якасці наступнага міністра абароны ЗША, і ён прыступіў да абавязкаў пасля таго, як Роберт Гейтс пакінуў гэты пост 30 чэрвеня.
Зноскі
- ↑ Leon Panetta // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Leon E. Panetta // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
