Леон (Іспанія)
Горад
Леон
Leon
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Леóн (ісп.: León) — горад у Іспаніі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Насельніцтва — 137 тыс. жыхароў. Уваходзіць у маршрут «Шляху Святога Якава».
Гісторыя заснавання[правіць | правіць зыходнік]
Горад быў заснаваны салдатамі рымскага VII Парнага легіёна (першая назва — «Септыма Легіён»). Горад быў штаб-кватэрай гэтага легіёна ў позні перыяд Імперыі, а таксама цэнтрам гандлю золатам, якое здабывалася непадалёк. У 540 годзе горад быў захоплены каралём вестготаў Леавігільдам, а ў 717 годзе — ізноў, на гэты раз маўрамі. Аднак ён быў адным з першых гарадоў, узятых ізноў падчас Рэканкісты і стаў часткай каралеўства Астурыя ў 742. Пасля быў сталіцай аднайменнага каралеўства.
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1979 годзе быў заснаваны Універсітэт Леона. Паводле даных на 2005 год ён налічвае каля 13 тысяч студэнтаў.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Плошча Сан-Маркас на беразе ракі Бернесгі ля моста Сан-Маркас з кляштаром і гасцініцай-шпіталем для паломнікаў
- Плошча Санта-Дамінга з царквой Сан-Марсела і палацамі Каса-дэ-лос-Батынес і Гусманес
- Сквер Сіда
- Раманская базіліка Сан-Ісідра
- Леонскі сабор
- Біскупскі палац
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Браганса, Партугалія
Порту, Партугалія
Леон, Мексіка
Варонеж, Расія
Дублін, Ірландыя
Сянтань, Кітай
Кордава, Іспанія
Шартр, Францыя
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Мэрыя
- Вэб-камера
- Яшчэ адзін гарадскі сайт
- Музей сучаснага мастацтва Архівавана 26 кастрычніка 2018.
- Турыстычны даведнік