Леон (Нікарагуа)
Горад
| ||||||||||||||||||||
Леон (ісп.: León або ісп.: Santiago de los Caballeros de León) — другі па велічыні горад Нікарагуа, пасля сталіцы Манагуа, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Леон. У 2005 годзе насельніцтва дасягнула 145 тыс. жыхароў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Горад быў заснаваны ў 1524 годзе канкістадорам Франсіска Эрнандэсам дэ Кордава прыкладна ў 20 мілях на ўсход ад сучаснага горада. Горад быў пакінуты ў 1610 годзе паводле невядомых прычын. Руіны закінутага горада вядомыя як «Леон-В'еха» і былі раскапаныя толькі ў 1960 годзе. У 2000 годзе Леон-В’еха быў абвешчаны аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Калі Нікарагуа выйшла са Злучаных правінцый Цэнтральнай Амерыкі ў 1839 годзе Леон стаў сталіцай новай дзяржавы. У 1858 годзе сталіца была перанесена ў Манагуа.
Прэзідэнт Анастасіа Самоса Гарсія быў смяротна паранены ў Леоне 21 верасня 1956 года. Страляў малады паэт Рыгаберта Лопес Перэс .
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Гамбург, Германія
Оксфард, Вялікабрытанія
Гетысбург, Пенсільванія, ЗША
Нью-Хейвен, Канектыкут, ЗША
Утрэхт, Нідэрланды
Лунд, Швецыя
Алікантэ, Іспанія
Джэйнсвіл, Вісконсін, ЗША
Леон, Мексіка
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Леон (Нікарагуа)