Лепельская ГЭС

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лепельская ГЭС
Краіна
Месцазнаходжанне
Вадаём Ула
Увод у эксплуатацыю 1958 і 18 кастрычніка 2003
Электрычная магутнасць, МВт 320 кВт
Лепельская ГЭС (Беларусь)
Лепельская ГЭС
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лепельская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя ў Лепелі. Размешчаная на рацэ Ула і ўведзеная ў эксплуатацыю ў 1958. Перапыніла выпрацоўку электраэнергіі ў пач. 1970-х г. і была закінутая. Рэканструяваная і зноў уведзеная ў эксплуатацыю 18 кастрычніка 2003. Вызначаная магутнасць 320 кВт. Гадавая выпрацоўка электраэнергіі ~2 млн кВт/гадзін, што забяспечвае палову патрэбнасці ў электраэнергіі горада Лепеля.

Будаўніцтва пачалося ў 1958, у запружанай плацінай рацэ Уле ўзровень вады падняўся на 3,5 метры і ўтварыў Лепельскае вадасховішча максімальнай глыбінёй 33,7 метры. Рэканструкцыя пачалася ў 2001, былі замененыя два генератары вызначанай магутнасцю па 160 кВт кожны, кабельная сістэма і сістэма аўтаматыкі. Дзве шахтавыя турбіны з вертыкальным валам сістэмы «Фрэнсіс», вытворчасці фірмы «Фойт», усталяваныя на ГЭС у 1950-х гг. былі прызнаныя спраўнымі да эксплуатацыі. Планаваны тэрмін службы адноўленай электрастанцыі не менш за 25 гадоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Афіцыйная старонка НВТАА «Малая энергетыка»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]