Лепельскія курганныя могільнікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лепельскія курганныя могільнікі — археалагічныя помнікі — курганныя могільнікі ў наваколлі воз. Лепельскае Ленельскага р-на Віцсбскай вобл.

Курганны могільнік—1[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца каля в. Занькі. Мясцовая назва — Валатоўкі. Больш за 100 курганоў дыяметрам 5—20 м, вышынёй 0,7—4,5 м, вакол некаторых прасочваюцца раўкі. У 18531890 гг. М. Ф. Кусцінскі даследаваў 9 насыпаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне, суправаджальны інвентар адсутнічаў. У 1981 г. могільнік абследаваў Ю. А. Заяц.

Курганны могільнік—2[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на на беразе канала паміж азёрамі Лепельскае і Проша. Было 3 курганы, цяпер не існуе. У 1887 г. М. Ф. Кусцінскі даследаваў 3 насыпы. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. У жаночым пахаванні знойдзены 2 драцяныя бронзавыя бранзалеты з нанізанымі пацеркамі, сярод якіх 2 шкляныя з пазалотай і 8 паставых рознакаляровых, бронзавы спіральны пярсцёнак, 7 сярэбраных скроневых пярсцёнкападобных кольцаў з разамкнутымі канцамі, 80 зялёных дробных пацерак. Датуецца XIXII стст.

Курганны могільнік—3[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца паміж воз. Бароўна і р. Ула, непадалёку ад месца ўпадзення ў воз. Лепельскае. Было 7 насыпаў. У 1860 М. Ф. Кусцінскі даследаваў самы вялікі. Выяўлены трупапалажэнні мужчыны, жанчыны і дзіцяці, якія размяшчаліся на розных узроўнях насыпу. Пахавальны інвентар: бронзавыя спражка і пярсцёнкі, каралі з бісеру.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вайцяховіч, А. В. Лепельскія могільнікі / А. В. Вайцяховіч // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 12—13. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Кустинский, М. Ф. Из заметок о курганах Лепельского уезда // Полоцкие епархиальные ведомости. — 1903. — № 7. — С. 232 — 235.