Лепельскі замак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Лепельскі замакабарончае збудаванне ў горадзе Лепель Вялікага Княства Літоўскага (цяпер у Віцебскай вобласці), узьведзенае на месцы старажытнарускага гроду. Існаваў y 16 ст. на востраве Лепельскага возера, насупраць в. Стары Лепель (Лепельскі раён).

Пасля захопу Полацку маскоўскія войскі ў 1563 годзе прыйшлі ў ваколіцы Лепеля, выпалілі іх, а ў самім Лепелі збудавалі сваю крэпасць, якая аднак неўзабаве была ў тым жа годзе знішчана Мікалаем Радзівілам Чорным.

У 1568 годзе ў сваю чаргу полацкі кашталян Юрый Зяновіч паводле загаду Жыгімонта Аўгуста заклаў у Лепелі замак. Замак быў прамавугольны ў плане, фланкіраваны вуглавымі вежамі. 3 паўночнага боку ад горада яго аддзяляў шырокі роў, які часткова запаўняўся вадой з возера. Каля Лепельскага замка і пад яго аховай знаходзіўся гандлёвы порт.

Лепельскі замак стаяў на паўвостраве, што ўтваралі рэчкі Ўла і Эса, ад напольнага боку быў аддзелены ровам, рэшткі якога бачныя дасюль.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9), С. 207.