Лепка

Ле́пка — адзін з найбольш распаўсюджаных працэсаў стварэння скульптурнага твора, звязаны з працай над мяккім, пластычна падатлівым матэрыялам: вільготнай глінай, пластылінам, воскам. Лепка выконваецца як ручная праца — пальцамі, далонямі, стэкамі розных відаў — метадамі дадання (і частковага зняцця) матэрыялу. Мяккі матэрыял наносіцца на металічны каркас, які служыць унутранай апорай[1][2].
З дапамогай лепкі ствараюцца як самастойныя творы, так і мадэлі для скульптуры, што выконваецца ў іншай тэхніцы (высяканне, ліццё, чаканка і інш.)[1][2].
У дзіцячай мастацкай творчасці лепка з'яўляецца каштоўным, з педагагічнага пункту гледжання, і даступным заняткам, што развівае ў дзіцяці адчуванне формы і здольнасць да самастойнага адлюстравання навакольнага свету, выражэння ўласнага погляду на яго[1][2].
У пераносным значэнні тэрмін ужываецца ў жывапісе ці графіцы ў сувязі з «лепкай формы» святлаценем і колерам[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 ЛЕПКА. rah.ru. Праверана 21 чэрвеня 2025.
- 1 2 3 4 Лепка // Краткий словарь терминов изобразительного искусства / Под общей редакцией Г. Г. Обухова. — М.: Советский художник, 1961. — С. 83—84. — 190 с. — 15 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лепка // Краткий словарь терминов изобразительного искусства / Под общей редакцией Г. Г. Обухова. — М.: Советский художник, 1961. — С. 83—84. — 190 с. — 15 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лепка