Перайсці да зместу

Лепрыкон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лепрыкон.
Лепрыкон.

Лепрыкон (ірл.: lucharachán / leipreachán / luchorpán, англ.: leprechaun) — міфічны персанаж ірландскага фальклору, які часта апісваецца як чалавек невялікага росту з барадой і ў капелюшы, апрануты ва ўсё зялёнае.

Знешні выгляд

[правіць | правіць зыходнік]

Адметнымі рысамі лепрыкона з'яўляюцца: невялікі рост, галаўны ўбор, барада, скураны фартух[1].

Паводле ірландскага фальклору, лепрыконы жывуць аднаасобна ў аддаленых мясцінах і займаюцца вырабам абутку, таму іхную прысутнасць выдае стук малатка[1].

Лепрыконы валодаюць золатам і добра яго хаваюць. Прымусіць адкрыць таямніцу можна сілай, калі ўдасца злавіць лепрыкона. Пры гэтым чалавек павінен не спускаць з яго вачэй, іначай лепрыкон можа знікнуць[1].

  1. а б в Leprechaun | Lucky Charm, Pot of Gold & Irish Mythology | Britannica (англ.). www.britannica.com (31 мая 2025). Праверана 1 чэрвеня 2025.