Леприконсы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лепрыконсы)
Леприконсы
Жанры поп-панк
ска-панк
Гады 1997-па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень руская, беларуская
Лэйбл Союз
Склад Ілля Міцько
Уладзімір Федарук
Кірыл Канюшык
Аляксандр Ліпніцкі
Пётр Марцінкевіч
Дзмітрый Найдзеновіч
leprikonsy.com

«Леприконсы»беларускі музычны гурт.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Перадумовы да стварэння гурта з'явіліся яшчэ ў 1996 годзе. Да з'яўлення гурта «Леприконсы» галоўны завадатар Ілля Міцько ўдзельнічаў у панк-рок-групе «Kindergarten» у якасці вакаліста. Група праіснавала нядоўга, а Міцько сабраў іншую, назваўшы яе «Леприкон», гралі хардкор.

У 1997 годзе «Леприконсы» запісалі сваю першую дэма-касету і пачалі выкарыстоўваць акардэон (акардыяністам зрабілі былога басіста Уладзіміра Федарука). Назваўшы сваё першае дзецішча «Детки», музыкі прадалі касету колькасцю 10 штук (усяго было 20).

Пасля гэтага ў групе пачалася цякучка: прыходзілі і сыходзілі гітарысты, басісты, дзяўчыны змяняліся хлопцамі. Нарэшце, новы склад пачаў пісаць ужо сур'ёзны паўнавартасны альбом «Человек идёт и улыбается», пазней ён выйшаў як «Нам с тобою было super».

Да выхаду альбома на радыё ўжо на ўсю моц круцілася песня «Хали-Гали», а самі «Леприконсы» паспелі заключыць кантракт са студыяй «Союз»[1].

З гэтага моманту пачаліся канцэрты, гастролі, эфіры і фестывалі[2], сярод якіх галоўным было выступленне гурта на «Нашествии-2000» — «Леприконсы» адкрывалі другі дзень. Летам наступнага, 2001-га, група выпусціла другі альбом.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у зборніках[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • «Хали-Гали», «Паратруппер» і «Супер-8» — гэта атракцыёны ў Парку Чалюскінцаў у Мінску. Песня з іх згадваннем была напісана ў 1999 годзе ў Мінску.
  • Песня ў выкананні «Леприконсов» — «А мы с тобой играем в КВН» гучыць у загалоўнай застаўцы праграмы «КВЗ на Біс»

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рогач, Александра; Шаруба, Сергей (2003). "Леприконсы :: no title". Музыкальная газета [руская] (23). Архівавана з арыгінала 2020-09-07. Праверана 2020-09-07. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  2. "СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА". Музыкальная газета [руская] (18). 2006. Архівавана з арыгінала 2020-09-11. Праверана 2020-09-15. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]