Перайсці да зместу

Лера Сом

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лера Сом
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 жніўня 1966(1966-08-12) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Лера Сом (сапраўднае імя — Алена Уладзіміраўна Сом; 12 жніўня 1966, Полацк) — беларуская паэтэса, бард. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1998).

Скончыла Віцебскі педагагічны інстытут. З 1989 года працуе настаўнікам у СШ № 5 г. Полацка (у дадзены час гэта СШ № 14 г. Полацка). У 1999 годзе скончыла завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Адна з кіраўнікоў полацкага літаратурнага аб’яднання «Наддзвінне» (20012005). Жыве ў Полацку.

Паэтычныя зборнікі

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Блюз каралеўскай кухні» (1994)
  • «Адзінокая зорка» (1996)
  • «Там, на небе» (2000)
  • «Свабода Слова Зіма» (2005)
  • «Каралева прыйдзе ноччу» (2007)

Удзельніца шматлікіх фестываляў бардаўскай песні. У 2000 годзе выдала касету аўтарскіх песень «Genius Loci». Аўтар цыклу фантастычных апавяданняў «Некалькі гісторый з жыцця Руніты Магі» (1993), аповесці «Суполка Вогнішча» (2001)

Зноскі

  • Спрынчан А. В. Сом Лера (Алена Уладзіміраўна) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 81. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Пісьменнікі Віцебшчыны. Даведнік. — Віцебск, 2001. — С. 80—81.