Леруік
| Горад | |
| Леруік | |
|---|---|
| Lerwick | |
| 60°09′15″ пн. ш. 1°08′55″ з. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Шатландыя |
| Вобласць | Шэтландскія астравы |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 12 м |
| Часавы пояс | UTC0, летам UTC+1 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 9121 чалавек (2007) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 01595 |
| Паштовы індэкс | ZE1 |
| shetland.org | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Ле́руік (англ.: Lerwick) — самы паўночны горад Шатландыі, адзіны населены пункт са статусам горада і адміністрацыйны цэнтр Шэтландскіх астравоў. Размешчаны на ўсходнім беразе Мейнленда, галоўнага вострава архіпелага, на адлегласці 160 км ад паўночнага ўзбярэжжа Шатландыі, у 340 км ад Абердзіна і ў 370 кіламетрах ад Бергена.
Назва горада паходзіць ад зліцця нарвежскіх слоў leir і vik, у перакладзе — Брудная бухта.

У XVII стагоддзі Леруік быў рыбацкім пасёлкам, жыхары якога займаліся здабычай селядцы, трэскі і іншай рыбы. Здабыча рыбы застаецца адным з важных заняткаў жыхароў Шэтландскіх астравоў, аднак не з'яўляецца галоўнай крыніцай сродкаў у бюджэт. З порта Леруіка ажыццяўляюцца паромныя перавозкі ў Абердзін, Керкуал (Аркнейскія астравы) і на бліжэйшыя астравы архіпелага, а таксама абслугоўваюцца рыбалавецкія судны і судны, якія абслугоўваюць здабычу нафты ў Паўночным моры. У 7,4 кіламетрах на паўночны захад ад горада размешчаны невялікі аэрапорт Тынгвал.
