Лесагаспадарчы факультэт БДТУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лесагаспадарчы факультэт
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Дэкан Мікалай Тарасавіч Юшкевіч
Адрас 220006, Беларусь, Мінск, Свярдлова, 13а, аўд. 223, корпус 1;
lh.belstu.by

Лесагаспадарчы факультэт — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лесагаспадарчы факультэт з’яўляецца найстарэйшым ва ўніверсітэце. Ён вядзе сваю гісторыю з 1930, калі на базе Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі быў створаны Беларускі лесатэхнічны інстытут. Да 1961 года ў гэтым універсітэце рыхтаваліся кадры для ляснога комплексу рэспублікі.

Асноўным напрамкам працы калектыву факультэта ў апошнія гады з’яўляецца стварэнне i ўдасканаленне шматузроўневай сістэмы падрыхтоўкі спецыялістаў лясной гаспадаркі, адпавядаючай сусветным стандартам[1].

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

  • Кафедра лесаводства
  • Кафедра лесаўпарадкавання
  • Кафедра лесааховы i драўніназнаўства
  • Кафедра ландшафтнага праектавання i садова-паркавага будаўніцтва
  • Кафедра лясных культур i глебазнаўства
  • Кафедра турызму, пыродакарыстання і паляўніцтвазнаўства

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • «Лясная гаспадарка» (Кваліфікацыя «Інжынер лясной гаспадаркі»), спецыялізацыі:
  • «Лесазнаўства i лесаводства»
  • «Лесапаляўнічая гаспадарка і пабочнае карыстанне лесам»
  • «Ахова лесу»
  • «Інфармацыйныя сістэмы ў лясной гаспадарцы»
  • «Лесааднаўленне i гадавальніцкая гаспадарка»
  • «Садова-паркавае будаўніцтва» (Кваліфікацыя «Інжынер садова-паркавага будаўніцтва»)
  • «Турызм i прыродакарыстанне» (Кваліфікацыя «Спецыяліст па турызму і прыродакарыстанню»)

Магістратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Лесазнаўства i лесаводства, лясныя пажары і барацьба з імі»
  • «Лясныя культуры, селекцыя i насенняводства»
  • «Ахова раслін»
  • «Азеляненне населеных пунктаў»
  • «Лесаўпарадкаванне i лясная таксацыя»
  • «Ландшафтнае праектаванне i будаўніцтва»

Аспірантура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Ахова раслін»
  • «Лесазнаўства, лесаводства, лесаўпарадкаванне, лясная таксацыя»
  • «Лясныя культуры, селекцыя, насенняводства»

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі