Лесота
| Каралеўства Лесота | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Muso oa Lesotho Kingdom of Lesotho | |||||
| |||||
| Дэвіз: «Khotso, Pula, Nala» | |||||
| Гімн: «Lesotho Fatse La Bontata Rona» | |||||
|
|
|||||
| Дата незалежнасці | 4 кастрычніка 1966 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
| Афіцыйныя мовы | сесота і англійская | ||||
| Сталіца | Масеру | ||||
| Найбуйнейшы горад | Масеру | ||||
| Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
| Кароль Прэм'ер-міністр |
Летсіе III Пакаліта Масісілі |
||||
| Тэрыторыя | |||||
| • Агулам | 30 355 км² (137-я ў свеце) | ||||
| • % воднай паверхні | 0.0032 | ||||
| Насельніцтва Лесота | |||||
| • Ацэнка | 2,203,821 чал. (143-я) | ||||
| • Шчыльнасць | 68,1 чал./км² | ||||
| ВУП | |||||
| • разам | 5,106 млн. дол. (147-е месца) | ||||
| • На душу насельніцтва | 2 700 дол. | ||||
| ІРЧП (2007) | ▼ 0.514 | ||||
| Валюта | лоці | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .ls | ||||
| Код ISO | LS | ||||
| Код МАК | LES | ||||
| Тэлефонны код | +266 | ||||
| Часавы пояс | +2 | ||||
| Аўтамабільны рух | злева[d][1] | ||||
Лесота (сесота: і англ.: Lesotho), афіцыйная назва — Каралеўства Лесота (сесота: Muso oa Lesotho, англ.: Kingdom of Lesotho) — дзяржава ў Паўднёвай Афрыцы, анклаў, цалкам акружаны тэрыторыяй Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. З тэрыторыяй 30 355 км² з’яўляецца адной з самых маленькіх дзяржаў Афрыкі. Таксама Лесота — гэта адзіная ў свеце краіна, ніводная з частак якой не знаходзіцца ніжэй 1400 м над узроўнем мора. Да здабыцця незалежнасці ў 1966 годзе пад назвай Басутоленд была брытанскім пратэктаратам. Сталіца краіны — горад Масеру.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 1830—1870 — Машвешвэ I стварыў дзяржаву басута
- 1868 год — усталяванне брытанскага пратэктарата
- 1966 год — атрыманне незалежнасці, уваход у ААН
- 1970 год — дзяржаўны пераварот арганізаваны былым прэм’ерам, спыненне дзейнасці канстытуцыі, абмежаванне каралеўскай улады.
- 1975 год — пагаршэнне стасункаў з ПАР
- 1979 год — баі ўрадавых войскаў з паўстанцамі Арміі Вызвалення Лесота
- 1986 год — ПАР увяла блакаду межаў Лесота, у выніку дзяржаўнага перавароту да ўлады прыходзіць генерал Лекхан’я, які вярнуў каралеўскае кіраванне краінай
- 1990 год — Ваенны Савет зверг караля Машоэшоэ II, новым каралём стаў Летсіе III (яго сын)
- 1991 год — чарговы пераварот арганізаваны палкоўнікам Рамаема, дазволеная дзейнасць палітычных партый, з эміграцыі вяртаецца Машоэшоэ II
- 1993 год — праведзеныя першыя за шмат гадоў свабодныя парламенцкія выбары, якія выйграў Кангрэс Басута, прэм’ерам стаў Нтсу Макхехле.
- 1995 год — зноў каралём стаў Машоэшоэ II
- 1996 год — Машоэшоэ II загінуў у аўтамабільнай катастрофе, каралём стаў Летсіе III
- 1998 год — новым прэм’ер-міністрам стаў Пакаліта Масісілі, у краіне ўзніклі бунты, інтэрвенцыя паўднёваафрыканскіх войскаў пад эгідай Афрыканскага саюза.
- 1999 год — заканчэнне інтэрвенцыі
- 2002 год — Масісілі зноў становіцца прэм’ерам
- 2006 год — у Лесота, пад час урачыстасцяў 40-годдзя атрымання незалежнасці змяніла дзяржаўны сцяг
- 2007 год — у Лесота афіцыйна абвешчаная гуманітарная катастрофа. Голад закрануў 20 % насельніцтва краіны
Дзяржаўны лад і палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Лесота — канстытуцыйная манархія. 2 мая 1993 года тут была прынятая новая канстытуцыя, згодна з якой кіраўніком дзяржавы з’яўляецца кароль. Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парламенту: Народнаму сходу і Сенату. Народны сход складаецца з 65 дэпутатаў, якія выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін, Сенат складаецца з уладароў мясцовых плямёнаў, ці іх прадстаўнікоў і 8 сенатараў назначаюцца каралём. Выканаўчая ўлада належыць ураду з прэм’ер-міністрам на чале. Палітычная сістэма Лесота — шматпартыйная. Самая ўплывовая партыя гэта Кангрэс Басута, якая была заснаваная ў 1952 годзе.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Лесота — горная краіна, знаходзіцца на вышыні не меней чым 1000 метраў. Паверхня краіны ў асноўным гэта складаныя горы і ўзвышшы. Значная частка краіны знаходзіцца вышэй 1800 м. Клімат халодны, але летам у далінах тэмпература ўздымаецца да 30 °C, зімы марозныя, у гарах тэмпература вагаецца ад −7 °C да −18 °C. З мая да верасня горы пакрытыя снегам.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Эканоміка краіны моцна інтэграваная ў паўднёваафрыканскую эканоміку.
Лесота экспартуе ваду і электрычнасць у ПАР. Таксама існуе экспарт алмазаў, поўсці, адзення. Эканоміка заснаваная на сельскай гаспадарцы. У краіне распаўсюджана працоўная міграцыя (у асноўным у ПАР).
Лесота атрымлівае міжнародную дапамогу з боку ЗША, Сусветнага банка, Вялікабрытаніі, ЕС.
Невялікі ўчастак чыгункі злучае Лесота з ПАР.
Лесота ўваходзіць у Паўднёваафрыканскі Мытны Саюз разам з Батсванай, Намібіяй, ПАР, Свазілендам.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]98 % насельніцтва складаецца з народу басута, 2 % — зулусы, еўрапейцы.
70 % насельніцтва краіны сканцэнтравана ў заходніх раёнах Лесота. У выніку хуткага тэмпу росту захворванняў СНІДам зніжаецца сярэднегадавы прырост насельніцтва. Нараджальнасць — 26,53 на 1000 чал, смяротнасць — 25,03 на 1000 чал. У Лесота высокі ўзровень дзіцячай смяротнасці — 84,23 на 1000 немаўлят. 36,9 % насельніцтва гэта дзеці ва ўзросце да 14 гадоў. Сярэдняя працягласць жыцця — 36,68 гадоў (мужчыны — 36,86 гадоў, жанчыны — 36,49 гадоў).
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Загарэц І. В. (прырода, насельніцтва, гаспадарка). Лесо́та, Каралеўства Лесота // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 219—220. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Лесото // Все страны мира от А до Я / Сост. Л. П. Бушуева. — Ростов-на-Дону: Владис, 2010. — С. 331—333. — 512 с. — (Золотая библиотека). — 2 500 экз. — ISBN 978-5-9567-0871-2. (руск.)
- Лесо́то, Короле́вство Лесо́то // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 241. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
- Лесото // Шемарин A. Г. Страны мира — М.: Издательский дом «Пилигрим», 1998. — С. 212. — 304 с., илл. — (Детская энциклопедия) — 41 000 экз. — ISBN 5-89234-007-4. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лесота
