Лестэрскі ўніверсітэт імя Сымона дэ Манфора
| Лестэрскі ўніверсітэт імя Сымона дэ Манфора | |
|---|---|
| англ.: De Montfort University Leicester | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: De Montfort University Leicester |
| Заснаваны | 1870 |
| Год рэарганізацыі | 1992 |
| Студэнты | 29 000[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Лестэр, Англія |
| Сайт | dmu.ac.uk |
Лестэрскі ўніверсітэт імя Сымона дэ Манфора (англ.: De Montfort University Leicester) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Лестэр.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў створаны ў адпаведнасці з Законам аб дадатковай і вышэйшай адукацыі ў 1992 годзе. Назва ўніверсітэта была ўзята ў гонар Сымона дэ Манфора, графа Лестэра ХІІІ стагоддзя, якому прыпісваюць стварэнне першага парламента Англіі ў 1265 годзе.
Ва ўніверсітэце навучаецца каля 27 000 студэнтаў дзённай і завочнай формы навучання, маецца 3 240 супрацоўнікаў, гадавы абарот вучэльні складае каля 168 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.
Універсітэт арганізаваны на чатыры факультэты: мастацтва, дызайну і гуманітарных навук; бізнесу і права; здароўя і навук аб жыцці; вылічальнай тэхнікі і медыяў.
Дэпартамент адукацыі Вялікабрытаніі прысвоіў універсітэту залаты рэйтынг у 2017 годзе. Ён з'яўляецца членам Асацыяцыі універсітэтаў Садружнасці.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лестэрскі ўніверсітэт імя Сымона дэ Манфора- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы