Леся Віктараўна Цурэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэніс
Леся Цурэнка
укр.: Леся Вікторівна Цуренко
Нарадзілася 30 мая 1989(1989-05-30)[1] (34 гады)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Кіеў, Украіна
Рост 174 см
Вага 67 кг
Прафесійная кар’ера з 2007
Вядучая рука правая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Андрэй Горбан
Нікіта Уласаў (фізпадрыхтоўха)
Прызавыя грошы 6 009 159 $[1]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 490–315[1]
Тытулы 4 WTA, 6 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 23 (18 лютага 2019)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 3-і раўнд (2013)
Францыя 4-ы раўнд (2018, 2023)
Уімблдан 4-ы раўнд (2023)
ЗША 1/4 фінала (2018)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 114–70[1]
Тытулы 8 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 115 (28 мая 2018)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1-ы раўнд (2014)
Францыя 1-ы раўнд (2012, 2013, 2015, 2017, 2018)
Уімблдан 3-і раўнд (2017)
ЗША 2-і раўнд (2015)
lesia-tsurenko.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 6 лютага 2023 года

Леся Віктараўна Цурэнка (нар. 30 мая 1989, Уладзімірэц, СССР) — украінская тэнісістка; пераможца чатырох турніраў WTA у адзіночным разрадзе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адна з дзвюх дачок Віктара і Ларысы Цурэнка. Бацька калісьці працаваў у міжнародных арганізацыях, звязаных з атамнай энергетыкай, а маці была эканамістам. Старэйшая сястра Аксана працуе адвакатам[2].

Нарадзілася ў паселішчы гарадскога тыпу Уладзімірэц Ровенскай вобласці, Украіна. Пачала гуляць у тэніс у шэсць гадоў, пры падтрымцы бацькоў.

Улюбёны ўдар — бэкхенд.

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак кар’еры[правіць | правіць зыходнік]

Цурэнка пачала прафесійную кар’еру ў 2007 годзе. У верасні таго года яна ўпершыню выйшла ў фінал у адзіночным і парным разрадах на турнірах з цыклу ITF, зрабіўшы гэта на 10-тысячніку ў Баку. Першы тытул украінка выйграла ў маі на 10-тысячніку ITF у Адане. У верасні 2008 года яна ўпершыню перамагла ў парных спаборніцтвах на 25-тысячніку ў Алфен-ан-дэн-Рэйне, а ў кастрычніку таксама ў парах выйграла 50-тысячнік у Падольску. У маі 2009 года Цурэнка выйграла ў пары з брытанкай Наомі Кавадэй яшчэ больш статусны турнір з цыклу ITF, перамогшы на 100-тысячніку ў Яханесбургу. У верасні яна дэбютавала ў асноўных спаборніцтвах WTA-туру, прабіўшыся праз кваліфікацыю на турнір у Ташкенце.

У студзені 2011 года Цурэнка, прайшоўшы тры раунды кваліфікацыйнага адбору Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, упершыню згуляла ў асноўнай сетцы турніру серыі Вялікага шлема і змагла даграць да другога раўнда. У лютым яна ўпершыню згуляла за зборную Украіны ў розыгрышы Кубку Федэрацыі. У 2011 годзе Леся ввйграла тры турніры цыклу ITF.

У лютым 2012 года Цурэнка ўпершыню выйшла ў чвэрцьфінал турніру WTA, трапіўшы ў гэту стадыю на зальным турніры ў Мемфісе. У маі ў сусветным рэйтынгу яна ўпершыню здолела трапіць у топ-100.

2013—2016[правіць | правіць зыходнік]

Цурэнка на Адкрытым чэмпіянаце Францыі 2015 года

На старце сезона 2013 года Цурэнка ў якасці лакі-лузера здолела трапіць на турнір у Брысбене, дзе дайграла да паўфіналу. На Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі яна прабілася праз кваліфікацыю і змагла выйграць два матчы, прайшоўшы ў трэці раўнд. У сакавіку Леся, таксама пачаўшы з кваліфікацыі, выйшла ў трэці раўнд прэстыжнага Прэм’ер-турніру ў Індыян-Уэллсе. У чэрвені яна згуляла ў чвэрцьфінал на траве в Хертогенбосе. Агулам сезон украінская спартсменка правяла даволі роўна. Усяго ў тым годзе Леся правяла 53 сустрэчы, 26 з якіх — выйграла, а ў 27 — саступіла. У рэйтынгу яна стабільна заняла пазіцыю ў другой палове першай сотні.

У 2014 годзе яе рэзультаты нязначна пагоршыліся. Не заўсёды па рэйтынгу яна трапляла на турніры асноўнага туру. У жніўні Цурэнка згуляла ў фінале 100-тысячніка ITF у Ванкуверы. У верасні, пачаўшы свой шлях з кваліфікацыі, здолела дайграць да паўфінале турніру ў Ташкенце.

У 2015 годзе Цурэнка сур’ёзна дадала. У сакавіку на турніры вышэйшай катэгорыі з серыі Прэм’ер яна здолела выйсці ў чвэрцьфінал і з улікам матчаў кваліфікацыі атрымала шэсць перамог запар. У другім раўндзе таго турніру ўпершыню ў кар’еры перамагла тэнісістку з топ-10, перамогшы Андрэю Петкавіч. У чацвёртым раўндзе яна дадала да гэтага выйграш у № 7 рэйтынгу Эжэні Бушар. У ліпені яна здабыла сваю першую перамогу ў WTA-туры. Цурэнка здолела перамагчы на турніры ў Стамбуле, прайграўшы на шляху да фіналу толькі адзін сэт, і ў фінале якога перайграла Урсулу Радваньскую — 7:5, 6:1.

У жніўні 2015 года Цурэнка на Прэм’ер-турніре ў Таронта здолела, пачаўшы з кваліфікацыі, дайсці да чвэрцьфіналу, на шляху да якога перайграла ў другім раўндзе № 9 сусветнага рэйтынгу Гарбінью Мугурусу. На турніры ў Нью-Хейвене яна дамаглася выхаду ў паўфінал. Наступны паўфінал яна згуляла ўжо ў кастрычніку на турніры ў Маскве. За год яна дадала больш за 60 пазіцый у рэйтынгу і заняла па выніках 2015 года 33-яе месца.

У 2016 годзе першы раз да чвэрцьфіналу дасталася ў маі на турніры ў Нюрнбергу. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША ўкраінка здолела выйсці ў чацвёрты раўнд. У верасні яна выйграла другі турнір у туры, здабыўшы перамогу на турніры ў Гуанчжоу. У фінале перамагла Алену Янкавіч 6:4, 3:6, 6:4. Пасля гэтага выйшла ў чвэрцьфінал на турніры ў Ташкенце.

2017—2020[правіць | правіць зыходнік]

Цурэнка на Уімблданскім турніры 2017 года

На першым для сябе турніры ў Хобарце сезона 2017 года Цурэнка здолела выйсці ў паўфінал, але не згуляла гэты матч, зняўшыся з турніру. На пачатку сакавіка адбылася яе трэцяя перамога на турніры WTA. Яна выйграла турнір у мексіканскім горадзе Акапулька. Характэрна, што падчас турніру суперніцы Цурэнка двойчы адмаўляліся ад працягнення сустрэчы. У фінале Цурэнка перайграла францужанку Крысціну Младэнавіч — 6:1, 7:5. Пасля гэтай перамогі ва ўкраінкі адбылося сур’ёзнае падзенне і яна прайграла сем матчаў запар. На Адкрытым чэмпіянаце Францыі яна змагла выйграць два матчы запар і ўпершыню прайсці ў трэці раўнд на гэтым турніры.

Перайшоўшы ў чэрвені 2017 года на траву, Цурэнка выйшла ў паўфінал турніру ў Хертагенбасе. На Уімблданскім турніры, як і на Ралан Гарос, яна ўпершыню згуляла ў трэцім раўндзе. Найлепшым вынікам у летняй хардавай частцы сезона для яе стаў выхад у чвэрцьфінал турніру ў Станфардзе. Да канца сезона яшчэ раз змагла выйсці ў 1/4 фіналу — у кастрычніку на турніры ў Маскве.

У студзені 2018 года Цурэнка паўтарыла паўфінал мінулага года на турніры ў Хобарце, дзе саступіла румынскай тэнісістцы Міхаэле Бузарнеску. На пачатку сакавіка яна змагла абараніць свой тытул на турніры ў Акапулька. Цурэнка прайграла толькі адзін сэт за ўвесь турнір у фінале, у якім перамагла Штэфані Фёгеле з лікам 5:7, 7:6(2), 6:2. Пасля таго, як турнір пераехаў на хард у 2014 годзе, Леся Цурэнка стала першай у гісторыі спаборніцтваў тэнісісткай, якая стала яго пераможцай двойчы запар. Да Адкрытага чэмпіянату Францыі яна выступала няўдала, а на кортах Ралан Гарос змагла палепшыць сваё дасягненне для гэтага турніру і прайшла ў чацвёрты раўнд.

У чэрвені 2018 года Цурэнка прайшла ў чвэрцьфінал турніру на траве ў Бірмінгеме. У жніўні на Прэм’ер-турніры ў Цынцынаці яна змагла выйсці ў чвэрцьфінал і перайграць у другім раўндзе № 9 у свеце Гарбінью Мугурусу. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША яна ўпершыню змагла выйсці ў чвэрцьфінал турніру серыі Вялікага шлема. У ходзе турніру Цурэнка змагла перамагчы Алісан ван Эйтванк, другую ракетку свету Караліну Вазняцкі, Кацярыну Сінякову і Маркету Вандроўшаву. У 1/4 фіналу яна прайграла выніковай пераможцы турніру Наомі Осацы. Рэзультат, дасягнуты ў ЗША, дазволіў украінскай тэнісістцы падняцца ў топ-30.

На старце сезона 2019 года Цурэнка на турніры ў Брысбене здолела прабіцца ў фінал. У вырашальным матчы ў трох сэтах яна саступіла чэшскай тэнісістцы Караліне Плішкавай — 6:4, 5:7, 2:6. У паўфінале яна змагла перайграць № 5 у свеце Наомі Осаку — 6:2, 6:4. У сярэдзіне лютага Цурэнка дасягнула найвышэйшай пазіцыі ў рэйтынгу, заняўшы 23-е месца. У маі на Ралан Гарос яна дайшла да трэцяга раўнда. Цалкам сезон яна дайграць не змагла, атрымаўшы траўму локця, Цурэнка не гуляла са жніўня да канца года.

Вяртанне на корт адбылося ўжо ў 2020 годзе. Набіраючы гульнявую практыку, Цурэнка выступала ў тым ліку на турнірах з цыклу ITF і ў лютым згуляла ў фінале 100-тысячніка ў Каіры.

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў[правіць | правіць зыходнік]

Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2022 130
2021 119 806
2020 146 145
2019 70 142
2018 27 337
2017 42 164
2016 58 1 119
2015 33 354
2014 96 525
2013 70
2012 102 484
2011 120 213
2010 184 142
2009 265 127
2008 353 280
2007 663 844

Выступленні на турнірах[правіць | правіць зыходнік]


Гісторыя выступленняў на турнірах[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 10 красавіка 2020 года

Для таго, каб прадухіліць блытаніну і падвойванне ліку, інфармацыя ў гэтай табліцы карэктуецца толькі па сканчэнні ўдзелу там дадзенага гульца.


Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д WTA website
  2. Біяграфія на сайце WTA
  3. а б в Пачала турнір з кваліфікацыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]