Летапісец вялікіх князёў літоўскіх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Летапісец вялікіх князёў літоўскіх
Жанр летапіс
Мова арыгінала старабеларуская
Дата напісання 1420-я
Дата першай публікацыі 1823
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

Летапі́сец вялі́кіх князёў літо́ўскіх — найстарэйшы вядомы летапісны твор з ліку беларуска-літоўскіх летапісаў. У літоўскай гістарыяграфіі азначаецца таксама як «1-я рэдакцыя Літоўскай хронікі». Апісвае палітычную гісторыю Вялікага Княстава Літоўскага за кругабег ад смерці Гедзіміна (1341) да канца XIV стагоддзя. «Летапісец» напісаны па-старабеларуску невядомым аўтарам пад канец 1420-х гадоў у Смаленску. Упершыню апублікаваны ў 1823 годзе Ігнацыем Даніловічам у «Dziennik Wileński».

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У творы ў форме суцэльнага апавядання прадстаўленая змова Альгерда і Кейстута супраць Яўнута, грамадзянскія войны між Вітаўта і Ягайлы і між Свідрыгайлы і Жыгімонта. Гэтая частка напісана ў 1390-я гады з мэтай гістарычнага абгрунтавання правоў Вітаўта на вялікае княжанне ў Вільні.

Другая частка, больш фрагментарная, характарызуецца царкоўна-рэлігійнымі поглядамі на падзеі і складаецца з кароткіх апавяданняў пра палітычнае жыццё Вялікага Княства Літоўскага апошняй чвэрці XIV стагоддзя. Поўная рэдакцыя ўключае яшчэ «Аповесць пра Падолле», дзе распавядаецца пра бітву на Сініх Водах і пра паход Вітаўта ў гэтыя месцы.

Летапіс захаваўся ў розных спісах (Віленскім, Супрасльскім, Слуцкім, Красінскага, Рачынскага і інш.), летапісных зводах і гістарычных кампіляцыях. У XV стагоддзі паслужыла асновай часткі Беларуска-літоўскай летапісе 1446 і часткова выкарыстаная польскім гісторыкам Янам Длугаша ў «Гісторыі Польшчы». У XVI стагоддзі «Летапісец» увайшоў у склад другога і трэцяга летапісных збораў, праз якія перайшоў у «Хроніку польскую, літоўскую, жамойцкую і ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага. «Летапісец» быў вядомы таксама ў Паўночна-Усходняй Русі, дзе не раз перапісваўся і перапрацоўваўся (спісы Дуброўскага, Пагодзіна і інш.).

Летапіс быў перакладзены ў польскую, нямецкую, літоўскую, лацінскую і рускую мовы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]