Летнія Паралімпійскія гульні 2016

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
XV летнія Паралімпійскія гульні 2016
Горад-арганізатар Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія Бразілія
Краіны-ўдзельніцы 176
Колькасць атлетаў 4350
Разыгрываецца медалёў 528 камплектаў
у 22 відах спорту
Цырымонія адкрыцця 7 верасня 2016
Адкрываў
Цырымонія закрыцця 18 верасня 2016
Алімпійскі агонь
Алімпійская клятва
Стадыён Маракана

Летнія Паралімпійскія гульні 2016 (афіцыйна — XV Паралімпійскія летнія гульні) пройдуць з 7 па 18 верасня 2016 года ў бразільскім Рыа-дэ-Жанэйра. Будуць разгуляны 528 камплектаў у 22 відах спорту. Упершыню будуць праведзены спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ і па трыятлоне. Спаборніцтвы пройдуць на тых жа пляцоўках, якія былі выкарыстаны для летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года.

Краіны-ўдзельніцы[правіць | правіць зыходнік]

Краіны-ўдзельніцы

Адхіленне расійскай зборнай[правіць | правіць зыходнік]

7 жніўня 2016 года Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) абвясціў пра рашэнне адхіліць ад Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра ўсю зборную Расіі[1]. Такое рашэнне было прынята на падставе дакладу Мак-Ларэна, у якім сцвярджаецца, што ўжыванне допінгу падтрымлівалася ў Расіі на дзяржаўным узроўні[1][2]. Паралімпійскі камітэт Расіі спрабаваў абскардзіць гэтае рашэнне ў Спартыўным арбітражным судзе, аднак 23 жніўня той адмовіў у задавальненні апеляцыі Паралімпійскага камітэта Расіі[3][4].

У сувязі з адхіленнем расійскай зборнай ад удзелу ў Летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 года расійскія тэлеканалы адмовіліся ад іх трансляцыі. 6 верасня 2016 года тэлеканал МАТЧ-ТБ адмовіўся ад трансляцыі Паралімпійскіх гульняў 2016 з-за адсутнасці на гульнях расійскай зборнай, а адпаведна і цікавасці аўдыторыі Расіі. Замест Паралімпійскіх гульняў 2016 канал будзе трансляваць спаборніцтвы расійскіх спартсменаў паміж сабой[5].

На цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў 2016 член беларускай дэлегацыі Андрэй Фомачкін пранёс сцяг Расіі на працягу чвэрці круга па стадыёне, перш чым сцяг у яго адабралі арганізатары. Учынак Фомачкін падтрымалі прадстаўнікі Беларусі і Расіі[6].

Каляндар[правіць | правіць зыходнік]

 ●  Цырымонія адкрыцця  ●  Кваліфікацыя спаборніцтваў  ●  Фіналы спаборніцтваў  ●  Цырымонія закрыцця
Верасень 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 Медалі
IPC logo (2004).svg Цырымоніі
Rowing pictogram.svg Акадэмічнае веславанне 4 4
Wheelchair basketball pictogram (Paralympics).svg Баскетбол седзячы 1 1 2
Boccia pictogram (Paralympics).svg Бочэ 3 4 7
Cycling (track) pictogram (Paralympics).svg Веласпорт 4 5 5 3 8 8 8 9 50
Equestrian pictogram.svg Верхавая язда 1 2 2 6 11
Sitting volleyball pictogram (Paralympics).svg Валейбол седзячы 1 1 2
Goalball pictogram (Paralympics).svg Галбол 2 2
Paracanoe pictogram (Paralympics).svg Веславанне на байдарках і каноэ 6 6
Judo pictogram.svg Дзюдо 4 4 5 13
Athletics pictogram (Paralympics).svg Лёгкая атлетыка 10 20 16 19 14 19 14 19 16 25 5 177
Table tennis pictogram (Paralympics).svg Настольны тэніс 5 8 8 4 4 29
Sailing pictogram.svg Парусны спорт 3 3
Powerlifting pictogram (Paralympics).svg Паўэрліфтынг 2 3 3 3 3 3 3 20
Swimming pictogram (Paralympics).svg Плаванне 16 16 14 15 16 15 15 14 16 15 152
Wheelchair rugby pictogram (Paralympics).svg Рэгбі седзячы 1 1
Shooting pictogram (Paralympics).svg Стральба 2 2 2 1 1 2 2 12
Archery pictogram (Paralympics).svg Стральба з лука 1 1 1 1 1 2 2 9
Wheelchair tennis pictogram (Paralympics).svg Тэніс седзячы 1 1 2 2 6
Triathlon pictogram.svg Трыятлон 3 3 6
Wheelchair fencing pictogram (Paralympics).svg Фехтаванне седзячы 2 4 4 2 2 14
Football 5-a-side pictogram (Paralympics).svg Футбол (па 5 чалавек) 1 1
Football 7-a-side pictogram (Paralympics).svg Футбол (па 7 чалавек) 1 1
Медалі 0 38 50 48 54 48 54 50 54 65 61 6 528
Верасень 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Спонсары[правіць | правіць зыходнік]

Сусветныя паралімпійскія партнёры
Афіцыйныя фундатары гульняў 2016
Афіцыйныя памочнікі гульняў 2016
Афіцыйныя пастаўшчыкі гульняў 2016

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]