Летнія Паралімпійскія гульні 2020

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
XVI Паралімпійскія летнія гульні
Горад-арганізатар Токіа
Краіны-ўдзельніцы
Колькасць атлетаў
Разыгрываецца медалёў
Цырымонія адкрыцця 24 жніўня 2021
Адкрываў
Цырымонія закрыцця 5 верасня 2021
Алімпійскі агонь
Алімпійская клятва
Стадыён

Летнія Паралімпійскія гульні 2020 (афіцыйна — XVI Паралімпійскія летнія гульні) — мультыспартыўныя спаборніцтвы, якія мелі адбыцца ў Токіа ў 2020 годзе, але былі перанесены на 2021 год з-за ўспышкі каранавіруса[1]. Гульні ўрачыста адкрыліся 24 жніўня 2021 года і працягваліся да 5 верасня[2]. Спаборніцтвы ішлі на тых самых аб'ектах, дзе праходзілі Летнія Алімпійскія гульні 2020. Арганізатары вырашылі праводзіць Гульні без гледачоў па прычыне эпідэміялагічнай сітуацыі.

Цырымонія адкрыцця[правіць | правіць зыходнік]

Цырымонія адкрыцця

Цырымонія адкрыцця адбылася на Алімпійскім стадыёне ў Токіа 24 жніўня 2021.

Медальны залік[правіць | правіць зыходнік]

Усяго на Паралімпіядзе ў Токіа было разыграна 539 камплектаў узнагарод у 22 відах спорту. Перамогу ў агульным медальным заліку атрымала каманда Кітая, якая заваявала 96 залатых, 60 сярэбраных і 51 бронзавую ўзнагароду. Другой стала зборная Вялікабрытаніі (41-38-45), трэцяй — ЗША (37-36-31), чацвёртай — Расіі (36-33-49)[3]. Беларусь на гульнях у шасці відах спорту прадстаўлялі 20 спартсменаў, якія заваявалі сем медалёў[4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]