Летні палац Пятра I
Славутасць | |
Летні палац Пятра I | |
---|---|
![]() | |
59°56′50″ пн. ш. 30°20′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | пятроўскае барока[d] |
Архітэктар | Даменіка Трэзіні |
Дата заснавання | 1703 |
Статус |
![]() |
![]() |
Летні палац Пятра I — помнік архітэктуры пачатку XVIII стагоддзя ў паўночна-ўсходняй частцы Летняга сада. Пабудаваны ў 1710—1714 гадах (архітэктар Даменіка Трэзіні). У аздабленні прымалі ўдзел архітэктары Андрэас Шлютэр, Н. Мікеці, М. Зямцоў. Прамавугольны ў плане 2-павярховы каменны будынак з 4-схільным дахам упрыгожаны звонку вузкім арнаментальным фрызам, рустамі па вуглах і 29 прамавугольнымі барэльефамі (на міфалагічныя тэмы), якія алегарычна ўслаўляюць перамогу Расіі ў Паўночнай вайне 1700—1721 гадоў (скульптар А.Шлютэр); вокны з дробнай расшкляноўкай асадкаваны шырокай ліштвой. Унутраны памяшканні маюць анфіладнае размяшчэнне (па 7 пакояў на кожным паверсе); асаблівую каштоўнасць маюць арыгінальныя маляўнічыя плафоны, цясляныя дубовыя панно, кафляныя печкі.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 25 студзеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. - ISBN 5-85270-037-1. (руск.)