Летуценнікі (фільм, 2003)
| Летуценнікі | |
|---|---|
| англ.: The Dreamers | |
| Жанры | рамантычны фільм, драматычны фільм і экранізацыя рамана[d] |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсар | |
| На аснове | The Holy Innocents[d][2] |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Мастак-пастаноўшчык | Jean Rabasse[d] |
| Кінакампанія | Recorded Picture Company[d] |
| Працягласць | 115 хв. |
| Краіны | |
| Мовы | англійская і французская |
| Год | 2003 |
| IMDb | ID 0309987 |
| Афіцыйны сайт | |
«Летуценнікі» (англ.: The Dreamers) — рамантычная драма Бернарда Берталучы паводле сцэнарыя Гілберта Адэра, створанаму на аснове трох яго кніг, уключаючы аднайменны раман (у сваю чаргу, натхнёны раманам Както «Жудасныя дзеці»). У цэнтры сюжэту - напоўненая кінематаграфічнымі алюзіямі гісторыя сексуальнай рэвалюцыі ў асобна ўзятай парыжскай кватэры, якая адбываецца на фоне студэнцкіх хваляванняў 1968 года. Галоўныя ролі выканалі Майкл Піт, Ева Грын (дэбютнае з'яўленне на кінаэкране) і Луі Гарэль.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Дзеянне фільма адбываецца напярэдадні і падчас майскіх падзей 1968 года ў Парыжы. Малады амерыканец Мэцью прыязджае ў Парыж па праграме студэнцкага абмену, каб палепшыць свае веды французскай мовы. Большую частку вольнага часу ён праводзіць у Сінематэцы, у кампаніі іншых падлеткаў, апантаных аматараў кіно, атрымліваючы асалоду ад прагляду сучасных стужак і кінакласікі.
Аднойчы ён сустракае сваіх аднагодкаў, Ізабэль і Тэа, якія сцвярджаюць, што з'яўляюцца блізнятамі. Новыя знаёмыя запрашаюць Мэцью на час адсутнасці бацькоў пераехаць у іх кватэру. Паступова высвятляецца, што блізкасць Ізабэль і Тэа балансуе на мяжы інцэсту. Адарваныя ад свету студэнцкіх хваляванняў, усе трое самаахвярна аддаюцца сексуальным і псіхалагічным эксперыментам, абмяркоўваюць кінамастацтва.