Летысія (каралева Іспаніі)
Летысія Іспанская | ||||
---|---|---|---|---|
Letizia de España | ||||
![]() | ||||
![]() | ||||
| ||||
|
||||
|
||||
Нараджэнне |
15 верасня 1972[1][2] (50 гадоў) |
|||
Род | Іспанскія Бурбоны | |||
Імя пры нараджэнні | Летысія Ортыс Ракасалана | |||
Бацька | Jesús José Ortiz Álvarez[d][4] | |||
Маці | Paloma Rocasolano Rodríguez[d][4] | |||
Муж | Філіп VI[5] | |||
Дзеці | Леанор[4] і Сафія[4] | |||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | |||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | журналістка, тэлевядучая, арыстакратка, шляхціч | |||
Месца працы | ||||
Аўтограф |
![]() |
|||
Манаграма |
![]() |
|||
Узнагароды | ||||
![]() |
Летысія, народжаная Летысія Ортыс Ракасалана (ісп.: Letizia Ortiz Rocasolano; нар. 5 верасня 1972, Аўеда, Іспанія) — каралева-кансорт Іспаніі, жонка іспанскага караля Філіпа VI.
Адукацыя і кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Летысія — старэйшая дачка Хесуса Хасэ Ортыса Альварэса і Марыі Ракасалана Радрыгес. Хрэсбіны Летысіі адбыліся 29 верасня 1972 года. У Летысіі дзве малодшыя сястры: Тэльма і Эрыка. Іх бацькі развяліся ў 1987 годзе.
Летысія вучылася ў дзяржаўнай школе La Gesta 1 у Аўеда, а потым сям’я пераехала ў Мадрыд. Калі ёй было ўсяго 10 гадоў, яна пачала удзельнічаць у перадачы «El Columpio» на канале Antena 3. У Мадрыдзе Летысія скончыла сярэднюю школу Ramiro de Maeztu. Паступіла ў Мадрыдскі ўніверсітэт, дзе атрымала дыпломы бакалаўра і магістра ў журналістыцы. Яшчэ падчас вучобы ва ўніверсітэце Летысія была інтэрнам у газеце «La Nueva España» (1992—1993), у газеце ABC і ў агенцтве навін EFE. Пасля заканчэння ўніверсітэта працавала ў газеце «Siglo XXI» у Мексіцы. Пасля вяртання ў Іспанію, яна працягнула кар’еру ў іспанскім філіяле эканамічнага тэлевізійнага канала Блумберга, а потым перайшла ў тэлекампанію CNN+.
У 200 годзе Летысія атрымала ўзнагароду Мадрыдскай Асацыяцыі прэсы — Larra Award. Гэтая ўзнагарода прысуджаецца маладым журналістам да 30 гадоў за выдатныя прафесійныя дасягненні.
У жніўні 2003 года Летысія стала вядучай праграмы навін Telediario на тэлеканале TVE, дзе яна працавала тэлежурналістам з 2000 года.
Першы шлюб[правіць | правіць зыходнік]
7 хніўня 1999 года Летысія выйшла замуж за Алонса Герэра Перэса, свайго школьнага настаўніка літаратуры. Шлюб скончыўся разводам у 2000 годзе.
Заручыны і вяселле з прынцам Астурыйскім[правіць | правіць зыходнік]
1 лістапада 2003 года каралеўскі палац абвясціў аб будучых заручынах прынца Астурыйскага Феліпэ і журналісткі Летысіі Ортыс Ракасалана.
6 лістапада 2003 года у 12:30 дня адбыліся ўрачыстыя заручыны. Феліпэ падарыў нявесце заручальны пярсцёнак з белага золата, а Летысія ўручыла Феліпэ запанкі з белага золата з сапфірамі і кнігу Марыяна Хасэ дэ Лара «Паж караля Энрыке Слабага». Потым Феліпэ і Летысія прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі для 250 журналістаў з больш чым 10 краін света. Пасля заручын Летысія пераехала ў палац Сарсуэла.
|
Яго Вялікасць Кароль Яго Вялікасць Кароль дон Хуан Карлас
|
Вяселле адбылося 22 мая 2004 года ў кафедральным саборы Санта-Марыя ла Рэаль дэ ла Альмудэна ў Мадрыдзе.
Дзеці[правіць | правіць зыходнік]
31 кастрычніка 2005 года у клініцы Рубер у Мадрыдзе у прынцэсы і прынца Астурыйскіх нарадзілася дачка — Яе Каралеўская Высокасць інфанта Леанор. Хрэсьбіны Леанор адбыліся 14 студзеня 2006 года. Хроснымі бацькамі былі кароль Іспаніі Хуан Карлас і каралева Іспаніі Сафія.
29 красавіка 2007 у клініцы Рубер у Мадрыдзе у прынцэсы Летысіі і Феліпэ, прынца Астурыйскага нарадзілася другая дачка — Яе каралеўская высокасць інфанта Сафія, названая ў гонар бабулі — каралевы Іспаніі Сафіі. Хрэсьбіны інфанты адбыліся 15 ліпеня 2007 года.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. Letizia Ortiz Rocasolano // The Peerage
- ↑ Letizia // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #129530409 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ а б в г Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Летысія, прынцэса Астурыйская
- Біяграфія на афіцыйным сайцк каралеўскага дома Іспаніі (ісп.)
- Нарадзіліся 15 верасня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Аўеда
- Іспанскія Бурбоны
- Выпускнікі Камплутэнсэ
- Кавалеры ордэна Карласа III
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
- Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Хрыста
- Кавалеры Вялікага Крыжа французскага Ордэна «За заслугі»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вызваліцеля Сан-Марціна
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ацтэкскага арла
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
- Кавалеры Вялікага Крыжа венгерскага ордэна Заслуг
- Асобы
- Нарадзіліся 5 верасня
- Члены каралеўскага дому Іспаніі