Лех (рака)
Лех | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 4 100 км² |
Расход вады | 115 ± 0,001 м³/с і 120 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 47°10′25″ пн. ш. 10°00′14″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дунай |
• Каардынаты | 48°44′06″ пн. ш. 10°56′13″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дунай → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
![]() ![]() |
|
![]() |
Лех (ням.: Lech, лац.: Licus) — рака ў Аўстрыі і Германіі (Баварыя), правы прыток Дуная. Працягласць каля 250 км. Заходняя мяжа Баварскіх Альпаў.
Выток ракі размешчаны на паўночна-заходніх схілах Лехтальскіх Альпаў, да мяжы з Германіяй рака цячэ ў глыбокай горнай даліне. Пасля перасячэння мяжы (недалёка ад горада Фюсэн) Лех перасякае Баварскае пласкагор’е. У сярэднім цячэнні на рацэ стаіць горад Ландсберг-ам-Лех, ніжэй — горад Аўгсбург. Сярэдні расход вады пад Ландсбергам-ам-Лех — 85 м³/с, у вусці — каля 120 м³/с. Высокая вада назіраецца ў летні перыяд.
Недалёка ад Аўгсбурга 10-12 жніўня 955 года германскі кароль Атон I Вялікі ў Лехскай бітве разграміў качэўнікаў-венграў, якія бясчынствавалі на тэрыторыі Цэнтральнай Еўропы з пачатку X стагоддзя.