Перайсці да зместу

Лецыдэла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лецыдэла
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lecidella Körber, 1855


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  190476
NCBI  93118
EOL  22517
MB  2693

Лецыдэ́ла (Lecidella) — род накіпных лішайнікаў сямейства леканоравых.

Талом накіпны, суцэльны, ад арэаляванага да бародаўчата-арэаляванага або зярністага, парэпаны, альбо апушчаны ў субстрат і непрыкметны. Падслаявіна чорная ці сіне-чорная, выразная, можа адсутнічаць. Апатэцыі звычайна круглыя, сядзячыя са звужанай асновай або напаўапушчаныя, плоскія або выпуклыя, з добра развітым выпуклым краем, голыя або з налётам, чорныя ці чырвона-карычневыя. Слаявінны край адсутнічае. Сумкі булавападобныя, таўстасценныя, маюць 8 спор. Споры аднаклетачныя, мала калі бясколерныя, ад эліпсоідных да шырокаавальных і яйцападобных, таўстасценныя.

Адрозніваецца звыш 40 відаў, шырока распаўсюджаных у абодвух паўшар’ях. Лішайнікі сустракаюцца на камяністым субстраце, кары дрэў, драўніне, імхах, на раслінных рэштках і глебе. У Беларусі часта сустракаецца эпіфітны лішайнік — лецыдэла аліўкавая (Lecidella elaeochroma), на валунах — лецыдэла карпацкая (Lecidella carpathica) і лецыдэла абазначаная (Lecidella stigmatea), на драўніне — лецыдэла Лаўрэра (Lecidella laureri).