Лешак Асоўскі
| Лешак Асоўскі | |
|---|---|
| Leszek Ossowski | |
| Дата нараджэння | 1 красавіка 1905 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 10 лютага 1996 (90 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Konrad Rafał Ossowski[d] |
| Род дзейнасці | славіст, мовазнавец |
| Навуковая сфера | беларуская дыялекталогія, польская дыялекталогія |
| Месца працы | |
| Альма-матар | Універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані, Ягелонскі ўніверсітэт |
| Узнагароды | |
Лешак Асоўскі (пол. Leszek Ossowski; 1 красавіка 1905, Варшава — 10 лютага 1996, Варшава) — польскі славіст, адзін з пачынальнікаў навуковага вывучэння беларускай мовы за мяжой[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Асоўскіх герба «Даленга». Нарадзіўся ў сям’і Конрада Рафала Асоўскага (1875—1935) і Раманы Цэзарыны з Пултаўскіх (1878—1917)[2]. Дзяцінства Л. Асоўскага прайшло на Случчыне. Некаторы час вучыўся ў Слуцкай гімназіі[1].
Вышэйшую адукацыю атрымаў у Пазнаньскім універсітэце, а потым у Ягелонскім, дзе ў 1932 годзе напісаў і абараніў магістарскую работу і кандыдацкую дысертацыю. У 1932—1934 гадах як навуковы стыпендыят праходзіў падрыхтоўку ў Сафійскім універсітэце. Чытаў лекцыі па беларускай мове ў Ягелонскім універсітэце (1934), па беларускай і балгарскай мовах ва ўніверсітэце ў Львове (1935—1939). У 1939—1941 гадах — дацэнт кафедры славянскай філалогіі Львоўскага ўніверсітэта. З 1945 года выкладаў у Ягелонскім універсітэце, дзе ў тым жа годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў галіне ўсходнеславянскай філалогіі. З 1946 года — загадчык кафедры рускай мовы Уроцлаўскага ўніверсітэта. У 1964 годзе Л. Асоўскаму прысвоена званне прафесара і ён прызначаны загадчыкам кафедры рускай філалогіі Пазнаньскага ўніверсітэта імя А. Міцкевіча, дзе працаваў да 1975 года[1].
Памёр 10 лютага 1996 года ў Варшаве. Пахаваны на Старых Павонзках (квартал 7, рад 1, месца 21, 22)[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Палескія гаворкі сталі тэмай даследаванняў Л. Асоўскага на працягу ўсяго яго жыцця. Значную навуковую каштоўнасць маюць працы Л. Асоўскага пра ўплыў польскай мовы на беларускія гаворкі. Вялікую ўвагу аддаваў вучоны і паасобным тэарэтычным пытанням беларусістыкі. Як вучоны-славіст ён працаваў і над пытаннямі параўнальнай граматыкі славянскіх моў[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; пад. рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. ISBN 5-85700-126-9.
- 1 2 Leszek Ossowski h. Dołęga у генеалагічнай базе даных Sejm-Wielki.pl
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; пад. рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. ISBN 5-85700-126-9.
- Нарадзіліся 1 красавіка
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 10 лютага
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Выкладчыкі Львоўскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Універсітэта імя Адама Міцкевіча
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філолагі Польшчы
- Мовазнаўцы Польшчы