Лешніца (селішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лешніца — селішча каля вёскі Лешніца Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

За 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, уніз па цячэнні р. Свіслач, на яе правым беразе. Плошча каля 1 га.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыў і даследаваў у 1963 годзе Ю. І. Драгун. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9