Лешча (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лешча
Характарыстыка
Даўжыня 33 км
Плошча басейна 191 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 1,2 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне за 2,5 км ад вёскі Акунёўка
 · Каардынаты 54°13′13″ пн. ш. 30°31′37″ у. д.HGЯO
Вусце Дняпро
 · Месцазнаходжанне у межах вёскі Зорная
 · Вышыня 147,3[1] м
 · Каардынаты 54°25′03″ пн. ш. 30°24′18″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,3 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць, Віцебская вобласць
Раён Шклоўскі раён, Аршанскі раён
Лешча (рака) (Беларусь)
выток
выток
вусце
вусце

Ле́шча — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці і Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Дняпро.

Даўжыня ракі 33 км. Плошча вадазбору 191 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км.

Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Акунёўка Шклоўскага раёна, вусце ў межах вёскі Зорная Аршанскага раёна. Цячэ на паўночнай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Асноўны прыток — Хватаўка (справа).

Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэдняй і нізкай плыні скрынкападобная, шырынёй ад 0,2 да 1 км. Схілы парэзаны ярамі. Абалона двухбаковая, высокая, сухая. Рэчышча каналізаванае на працягу 20 км (ад вытоку да вёскі Лешча Шклоўскага раёна), ніжэй звілістае; шырыня яго ў нізкай плыні 5—6 м. Берагі ў высокай і сярэдняй плыні ўмерана стромкія і стромкія, у нізкай — абрывістыя.

Каля ракі населеныя пункты Якаўлевічы, Лешча, Магераўка, Антонаўка, Сцяпкова і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Пятроўскі А. М. Лешча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 168. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Оршанский район: карта / Ред. В. А. Змачинская — Мн.: Белкартография, 2008. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Могилёвская область. Шкловский район: карта / Ред. В. А. Змачинская — Мн.: РУП «Белкартография», 2006. — 3000 экз.