Леў, Вядзьмарка і Гардэроб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Літаратурны твор
Леў, Вядзьмарка і Гардэроб
The Lion, the Witch and the Wardrobe
Выданне
Жанр: Дзіцячы фэнтэзійны раман, хрысціянская літаратура
Аўтар: Клайв Льюіс
Мова арыгінала: англійская
Дата першай публікацыі: 16 кастрычніка 1950
Выдавецтва: Geoffrey Bles
Цыкл: Хронікі Нарніі
Колькасць старонак: 172
Ілюстратар: Паўліна Бэйнз
Носьбіт: кніга (цвёрдая вокладка)
Наступны: Прынц Каспіян
ISBN: 978-0-00-671677-8

«Леў, Вядзьма́рка і Гардэроб» (англ.: The Lion, the Witch and the Wardrobe) — эпічны фэнтэзійны раман для дзяцей К. С. Льюіса, упершыню апублікаваны ў 1950. Гэтая кніга стала першай з сямі раманаў пад агульнай назвай «Хронікі Нарніі» (1950—1956). Пазней Льюіс напісаў адзін з твораў серыі, які папярэднічаў падзеям «Льва, Вядзьмаркі і Гардэробу», таму першым паводле храналогіі стаў раман «Пляменнік чарадзея».

Большая частка падзей твора адбываюцца ў Нарніі, выдуманай краіне, дзе размаўляюць жывёлы, а светам вось ужо сто гадоў кіруе Белая Вядзьмарка, якая начаравала ў Нарніі вечную зіму. У перадгісторыі падчас Другой сусветнай вайны чацьвярых дзяцей эвакуююць углыб Англіі. Яны пасяляюцца ў загарадным доме старога прафесара доме, ратуючыся ад бамбарзіроўкі Лондана. Малодшая з дзяцей, Люсі, падчас гульні ў хованкі знаходзіць праход у чароўную краіну Нарнію праз шафу-гардэроб у закінутым пакоі. У трэцяе яе наведванне ў чароўную краіну выпраўляюцца ўсе чацвёра, пасля чаго падзеі развіваюцца выключна там амаль да самага канца гісторыі. У Нарніі дзеці павінны спраўдзіць старажытнае прароцтва, і яны апынаюцца ў барацьбе за выжыванне і за вызваленне краіны ад чараўніцтва.

Часопіс «Time» уключыў раман у свой спіс лепшых раманаў усіх часоў, куды ўваходзяць англамоўныя творы 1923—2005 гадоў[1]. Кніга перакладзена на 47 моў[2].

У студзені 2018 года адбылася прэм’ера фільма «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» у перакладзе на беларускую мову. Фільм агучаны кампаніяй «Кінаконг» ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі velcom[3]. Кніга ў беларускім перакладзе выйшла ў 2018 годзе.

Зноскі

  1. Grossman, Lev All-TIME 100 Novels: The Lion, The Witch and the Wardrobe (англ.) . Time (16 кастрычніка 2005). Праверана 25 мая 2010.
  2. GoodKnight, Glen H. «Translations of The Chronicles of Narnia by C.S. Lewis» (index). Narnia Editions & Translations (inklingsfocus.com). Updated 3 August 2010. Confirmed 2012-12-10.
  3. nn.by

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]