Леў Іванаваіч Талбузін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леў Іванаваіч Талбузін
Дата нараджэння: 28 сакавіка 1942(1942-03-28) (76 гадоў)
Род дзейнасці: дызайнер, скульптар
Месца працы:
Вучоба:

Леў Іванавіч Талбузін (28 сакавіка 1942) — беларускі дызайнер, скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў кафедру прамысловага мастацтва ў 1970 г. Выкладчык кафедры прамысловага дызайну з 1970 г. Член Саюза дызайнераў Беларусі, Саюза мастакоў Беларусі. Працуе ў галіне медальернага мастацтва, арт-дызайну, скульптурнай пластыкі.

Выбраныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Подых антычнасці». Кампазіцыя з 30 работ. Матэрыял: фарфор;
  • «Знічкі». Рэльеф. Матэрыял: фарфор, эмаль, бісквіт;
  • «Свята-Духава царква ў Мінску». Матэрыял: фарфор;
  • «Ліхтары мінулага часу». Інсталяцыя;
  • «Кубоід». Мобіль. Матэрыял: стальны дрот(160х160см);
  • Скульптурны рэльеф «Матрыца». Матэрыял: камбінаваны (дрэва, метал, пластмаса);
  • Медаль, прысвечаны 60-годдзю БелДАМ. Сумесна з Б. Баразной і Л. Баразной;
  • «Дзве сіметрыі». Пластыка з модульных элементаў(80х80см);
  • Плакета «Троіцкі касцёл у Ішкалдзі» (16х26см). Матэрыял: фарфор (бісквіт);
  • Плакета «Адлюстраванне»(16х26см). Матэрыял: фарфор(бісквіт);
  • Кампазіцыя каганцоў «Лайт-дызайн» (15 шт.). Матэрыял: фарфор;
  • Медаль «Язэп Драздовіч» (дыяметр 88 мм). Матэрыял: фарфор;
  • Медаль «Максім Багдановіч» (двухбаковая). Матэрыял: бронза;
  • Медаль «Ігар Стравінскі» (двухбаковая). Матэрыял: бронза;
  • Медаль «Мірскі замак». Матэрыял: бронза;
  • Медаль «2000-годдзю хрысціянства». Матэрыял: бронза;
  • Афармленне станцыі метро «Плошча Якуба Коласа», 1984 г. (у сааўтарстве).
  • Распрацоўка трох апаратаў штучнага кровазвароту АШК ’’Мінск-3’’, 1972 г.;

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Аўтамабіль—рэч мастацкая», часопіс «Беларусь», 2004, № 7;
  • «Аб творчасці», часопіс «ПРО дизайн», 2004, № 12

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).