Леў Іванавіч Іванаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леў Іванавіч Іванаў
Lev Ivanov -St. Petersburg -circa 1885.JPG
Дата нараджэння 18 лютага (2 сакавіка) 1834 ці 1834
Месца нараджэння
Дата смерці 11 снежня 1901(1901-12-11)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія харэограф, лібрэтыст, балетмайстар, артыст балета
IMDb ID 0412057
Commons-logo.svg Леў Іванавіч Іванаў на Вікісховішчы

Леў Іванавіч Іва́наў (2 сакавіка 1834, Масква — 24 снежня 1901) — рускі артыст балета, балетмайстар, педагог.[2]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1844 годзе паступіў у Пецярбургскае тэатральнае вучылішча, займаўся класічным танцам у А. І. Піменава, П. Фрэдэрыка (Малаверня), Э. Гредлю, Ж.-А. Петыпа-бацькі.[3]

У 1852 годзе скончыў вучылішча. З 1852 года — артыст пецярбургскай балетнай трупы Вялікага Каменнага, з 1860 года — Марыінскага тэатра.[4] Выступаў партнёрам А. І. Андрэянавай і Т. П. Смірновай. У 1869 годзе пасля ад’езду з Пецярбурга А. Сен-Леона і прызначэння М. І. Петыпа балетмайстрам пецярбургскай балетнай трупы, Леў Іванаў заняў становішча першага танцоўшчыка, але неўзабаве саступіў першынство П. А. Герту. Апошні раз выступіў на сцэне ў 1893 годзе.[3]

З 1882 года — рэжысёр пецярбургскай балетнай трупы, аднаўляў старыя спектаклі і ставіў танцы ў операх. З 1885 года — другі балетмайстар Марыінскага тэатра, памочнік М. Петыпа.

Рэпертуар[правіць | правіць зыходнік]

Леў Іванаў у ролі Салора ў балеце Баядэрка, Санкт-Пецярбург, 1877

Сярод партый: Феб і Клод Фрола, Валянцін («Эсмеральда», «Фауст» Ц. Пуні), Базіль, Салор («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л. Мінкуса), Кален («Марная засцярога» П. Л. Гертэля), Конрад («Карсар» А. Адана).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае значэнне надаваў сімфанізацыі балета.

У 1887 годзе Леў Іванаў паставіў у традыцыях рамантычнага балета «Зачараваны лес» Р. Дрыга і (разам з М. Петыпа) «Гарлемскі цюльпан» Б. А. Шэля, у якіх злучыў матывы фантастыкі і фальклору. У Красным Сяле (пад Пецярбургам) ён паказаў балеты «Севільская прыгажуня» (муз. зборная, 1888), «Свавольства амура» і «Свята лодачнікаў» А. А. Фрыдмана (1890, 1891) («Свавольства амура» перайшла затым на сцэну Марыінскага тэатра).[3]

Стварыў выдатныя ўзоры сімфанічнай распрацоўкі танца — характарнага («Палавецкія танцы» ў оперы «Князь Ігар» А. Барадзіна, 1890; славянскія танцы ў оперы-балеце «Млада» М. Рымскага-Корсакава, 1892; «Другая венгерская рапсодыя» на музыку Ф. Ліста, 1900) і класічнага (танец сняжынак у балеце «Шчаўкунок» (1892) і сцэны на возеры ў «Лебядзіным возеры», 1895, П. Чайкоўскага). У 1922 годзе «Шчаўкунок» быў пастаўлены ў іншай рэдакцыі, і з таго часу харэаграфія Іванава страчаная. Аднак гістарычнае значэнне гэтай пастаноўкі, яе ўплыў на балетны тэатр свайго часу выключна вялікі.[3]

Паставіўшы «Чароўную флейту» Р. Дрыга і 2-ю дзею (баль) у балеце «Папялушка» Б. А. Шэля (1893), Іванаў зноў звярнуўся да музыкі П. Чайкоўскага. У 1894 годзе у Марыінскім тэатры на канцэрце памяці П. Чайкоўскага ўпершыню выконвалася 2-я дзея «Лебядзінага возера» ў пастаноўцы Іванава. У 1895 годзе Іванаў паставіў апошнюю дзею балета (1-я і 3-я дзеі пастаўлены М. І. Петыпа).[3]

У спектаклях «Ацыс і Галатэя» А. Кадлеца (1896), «Дачка Мікада» В. Урангеля (1897) слабая музыка не дазволіла Іванаву паглыбіць досведы сімфонізацыі танца. Ён паспяхова іх працягнуў ў другой рапсодыі Ф. Ліста, упершыню выкананай ў 1900 годзе як устаўны нумар у балеце «Канёк-Гарбунок». Смерць не дала Л. Іванаву завяршыць пастаноўку «Сільвіі» Л. Дэліба, яе скончыў П. А. Герт. Задуманую Іванавым пастаноўку «Егіпецкіх начэй» А. Арэнскага ажыццявіў М. М. Фокін.

Б. У. Асаф’еў назваў Л. Іванава «душой рускага балета».[3]

Творчасць Л. Іванава стала вяршыняй акадэмічнага стылю рускага балета.

Педагагічная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1858 года выкладаў у малодшых класах Пецярбургскага тэатральнага вучылішча.[5] У яго пачыналі вучыцца К. О. Вазем, М. М. Гаршэнкова, Я. П. Сакалова, К. М. Кулічэўская, М. Ф. Кшасінская, В. І. Праабражэнская, А. Я. Ваганава і іншыя.[3] Яго знакамітыя вучаніцы ставіліся даволі крытычна да педагагічных талентам свайго настаўніка, бо «дабрыня — не галоўная годнасць настаўніка класічнага танца, навукі суровай, часам жорсткай».[* 1][6]:352 Так, Кацярына Вазем, адна з першых вучаніц Іванава, адзначала:

Ён ніколі не быў добрым педагогам — галоўным чынам з прычыны прыроднай мяккасці і апатычнасці свайго характару. Ён не быў здольны прымусіць вучыцца і не ўмеў падтрымліваць дысцыпліну.

— К. О. Вазем[6]:352

Сам Леў Іванаў менш каго б там ні было ставіў сабе ў заслугу поспехі сваіх вучаніц: ён проста шчыра радаваўся гэтым поспехам.[6]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Иванов Лев Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Большая Советская Энциклопедия. Гл. ред. А. М. Прохоров, 3-е изд. Т. 10. Ива — Италики. 1972. 592 стр., илл.; 44 л. илл. и карт. 1 карта-вкл.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
  4. Российская Информационная Сеть
  5. Иванов Лев Иванович // Биографический словарь (руск.) . — 2000.
  6. 6,0 6,1 6,2 В. М. Красовская. Русский балетный театр второй половины XIX века. — Л. — М.: Искусство, 1963. — 552 с. — 10,000 экз.
Заўвагі
  1. Паводле слоў вучаніцы А. Я. Ваганавай (В. М. Красовская)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]