Леў Абрамавіч Альпяровіч
| Леў Абрамавіч Альпяровіч | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 4 (16) снежня 1874 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1913 |
| Месца смерці | |
| Род дзейнасці | мастак |
| Жанр | партрэт і пейзаж |
| Вучоба | |
| Уплыў | Іван Пятровіч Трутнеў і Ілья Яфімавіч Рэпін |
Леў Абрамавіч Альпяровіч (4 (16) снежня 1874, Куранец, Віленская губерня — 1913, Мінск) — жывапісец[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Вільні ў мастацкай школе акадэміка Івана Трутнева (1890—1892). Скончыў Адэскую рысавальную школу (1896) і Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў (1902). Вучань І. Рэпіна.
Пасля заканчэння Акадэміі мастацтваў жыў і працаваў у Мінску[1]. Выкладаў у Мінскім прыватным мужчынскім яўрэйскім рэальным вучылішчы (1912—1913). Удзельнік выставак з 1902.
Памёр у Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пісаў партрэты, пейзажы, бытавыя кампазіцыі. Паслядоўна адстойваў прынцыпы рэалізму. Яго творы («Вечар у сям’і», «Краўчыха», «Муляры», «Прачка», «Партрэт старой», «Партрэт музыканта Жухавіцкага», «Дзяўчына ў чырвонай шалі») блізкія да твораў перасоўнікаў. Многія працы маюць характар незавершаных эскізаў («Падпольная сходка», «Мыццё бялізны» і інш.) Творы Альпяровіча найбольш поўна (230 работ) былі прадстаўлены на персанальнай выстаўцы ў Мінску ў 1939[1].
Некалькі прац мастака захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
- На каменяломні. Сярэдзіна 1900-х, палатно, алей
- Партрэт дзяўчынкі, 1910-я. Папера, вугаль. 35,5х27,5
- Жанчына ля мора. 1905, палатно, алей, 42,7х57,3
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі в 5-ти томах. Т.1, стр.94.
- Леў Альпяровіч. З серыі «Славутыя мастакі з Беларусі». Аўтар тэксту і складальнік В. У. Вайцяхоўская. Мінск. Выдавецтва « Беларусь». 2014. З іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Альперович Лейба (Лев) Абрамович Архівавана 3 снежня 2013. (руск.)
- Минский художник Альперович Лев (Лейба) Абрамович. Соцреализм. Киевский клуб коллекционеров.
- Нарадзіліся 16 снежня
- Нарадзіліся ў 1874 годзе
- Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
- Памерлі ў 1913 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Адэскага мастацкага вучылішча
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Нарадзіліся ў Куранцы
- Яўрэйскія мастакі
- Мастакі Расійскай імперыі